Соф’я Георгіеўна Майсеева
Соф’я Георгіеўна Майсеева | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 жніўня 1919 (105 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | інжынер у цывільным будаўніцтве |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Соф’я Георгіеўна Майсеева (18 жніўня 1919, мястэчка Гарадзец, цяпер Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі інжынер-будаўнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 1942 годзе Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Працавала інжынерам-канструктарам, галоўным інжынерам праектаў у філіялах інстытутаў Белдарпраекта, Белдзяржпраекта ў Баранавічах, Брэсце, з 1964 па 1980 гады — галоўным інжынерам праектаў у Белдзяржпраекце, Мінскпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1964 года. Член КПСС з 1953 года. Пражывае ў г. Мінск.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): Дом палітасветы (1959), жылыя дамы па вул. Маскоўскай і Набярэжнай (1960—1963) у Брэсце, бібліятэка і паліклініка ў мікрараёне Чыжоўка (1978), Інстытут павышэння кваліфікацыі кіруючых працаўнікоў народнай гаспадаркі БССР па вул. Маскоўскай (1980) у Мінску.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1979), медалямі.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Моисеева Софья Георгиевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 18 жніўня
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Нарадзіліся ў Рагачоўскім павеце
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Супрацоўнікі Мінскпраекта
- Выпускнікі Новасібірскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
- Члены КПСС
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Інжынеры-будаўнікі Беларусі
- Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне