Перайсці да зместу

Соф’я Якаўлеўна Гурыч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Соф’я Якаўлеўна Гурыч
Дата нараджэння 29 снежня 1919(1919-12-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 красавіка 1999(1999-04-28) (79 гадоў)
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія тэатральная актрыса, тэатральны рэжысёр
Тэатр
Прэміі
Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

Соф'я Якаўлеўна Гурыч (нар. 29 снежня 1919, Менск28 красавіка 1999) — беларуская актрыса, рэжысёр. Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1985).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 29 снежня 1919 года ў Менску. Скончыла Беларускую студыю пры Цэнтральным тэатральным вучылішчы ў Ленінградзе ў 1937 годзе. У 1937—1941 гадах працавала ў Тэатры юнага гледача БССР. У 1944—1948 гадах рэжысёр Брэсцкага і ў 1955—1957 гадах Гомельскага абласнога драматычнага тэатраў. 3 1966 года рэжысёр, у 1967—1986 галоўны рэжысёр Беларускага рэспубліканскага радыё[1].

Памерла 28 красавіка 1999 года[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Выконвала ролі травесці: Фелікс («Наша зброя» А. Крона), Гешка («Чарамыш, брат героя» паводле Л. Касіля) і маладых дзяўчат: Валя Брузжак («Як гартавалася сталь» паводле М. Астроўскага), Зербінета («Хітрыкі Скапэна[ru]» Мальера) і інш. Яе персанажы натуры актыўныя, дзейсныя. валявыя, энергічныя, сыграныя тэмпераментна, ярка: Жэня Шаўрова («Блакітнае і ружовае» А. Бруштэйн), Маленькая разбойніца («Снежная каралева» Я. Шварца), Тоня («Старыя сябры» Л. Малюгіна), Лізета («Гульня кахання і выпадку» П. Марыво) і інш. Сярод пастановак: «Сын» С. Паташова (1947), «Сустрэча з юнацтвам» А. Арбузава (1948), «Гісторыя аднаго кахання» К. Сіманава (1955), «Васа Жалязнова» М. Горкага (1956), «Калі цвіце акацыя» М. Віннікава (1957) і інш[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1985). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1984)[1].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г Гурыч Соф’я Якаўлеўна // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]