Спартак Аруцюнян
| Спартак Аруцюнян | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 1 красавіка 1956 (70 гадоў) |
| Месца нараджэння |
|
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | скульптар, мастак |
| Месца працы |
|
| Жанр | пейзаж, нацюрморт, сюжэтна-тэматычная карціна і станковая скульптура |
| Вучоба | |
| Уплыў | Марат Нурынджанян[d] |
| Сайт | spartart.by |
Спартак Аруцюнян (нар. 1 красавіка 1956, Арменія) — беларускі і армянскі мастак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сяле Егвард Капанскага раёна Армянскай ССР. Вучыўся ў мастацкай школе, у студыі Марата Нурынджаняна, Капанскім архітэктурна-будаўнічым тэхнікуме. З 1980 года працаваў у Мінскім мастацкім камбінаце[1].
Выстаўкі
[правіць | правіць зыходнік]Выстаўкі мастака адбываюцца ў Беларусі, Арменіі, Германіі, Польшчы і ў іншых краінах.
З 1994 па 2004 адбыліся персанальныя выстаўкі ў гарадах Германіі: у Берліне, Лейпцыгу, Гюстрафе, Таргау. Карціны і скульптура захоўваюцца ў Нацыянальнай галерэі Нагорнага Карабаха, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, галерэі імя Г. Х. Вашчанкі ў Гомелі, галерэі «Традыцыя» Светлагорска. Творы таксама знаходзяцца ў многіх прыватных калекцыях у Беларусі, Расіі, Еўропе, ЗША, Ізраілі і інш.
- Адкрыццё выстаўкі жывапісу і скульптуры Спартака Аруцюняна ў бібліятэцы імя Пушкіна. Мінск, 22 сакавіка 2015
Зноскі
- ↑ Персанальны сайт мастака(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]| Спартак Аруцюнян на Вікісховішчы |