Спартыўна-забаўляльны цэнтр (Маладзечна)
Спартыўна-забаўляльны цэнтр «Алімпік-2011» | |
---|---|
Поўная назва | "Шматпрофільны спартыўны-забаўляльны цэнтр г. Маладзечна" |
Пабудаваны | 2011 |
Адкрыты | 10 лістапада 2011 |
Архітэктар | Аляксандр Сцяпанавіч Шафрановіч і Э. Длугуновіч[d] |
Хатняя каманда | ХК «Дынама-Маладзечна» (АЧБ) |
Умяшчальнасць | 2200 |
Спартыўна-забаўляльны цэнтр «Алімпік-2011», поўная назва Шматпрофільны спартыўны-забаўляльны цэнтр г. Маладзечна — спартыўна-забаўляльны комплекс у Маладзечне (Беларусь), размешчаны па вул. Вялікі Гасцінец, 102. Складаецца з некалькіх аб’ектаў: шматфункцыянальнай спартыўна-відовішчнай арэны ўмяшчальнасцю 2200 гледачоў, басейна, тэнісных кортаў, аквапарку і г. д. Урачыстае адкрыццё арэны адбылося 10 лістапада 2011 года ў рамках «Дажынак-2011» у горадзе Маладзечна.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Архітэктарамі комплексу з’яўляюцца А. Шафрановіч, Э. Длугуновіч. Комплекс будынку выкананы ў бела-жоўтай каляровай гаме. Апроч уласна лядовай каробкі, будынак складаецца са шматлікіх памяшканняў для культурых, спартыўных і забаўляльных мэт: На выгнутым дугой галоўным фасадзе, паверхі якога каскадам навісаюць адна над адной, вітражным шкленнем вылучана зона фае.
Спартыўныя мерапрыемствы
[правіць | правіць зыходнік]На арэне свае хатнія матчы АЧБ праводіць клуб «Дынама-Маладзечна». Апроч спартыўна-відовішчнай арэны ёмістасцю 2200 гледачоў у склад арэны ўваходзяць тэнісныя корты, басейн і аквапарк, боўлінг, саўна і шматлікае іншае. На базе новага цэнтра адкрыта дзіцяча-юнацкая спартыўная школа «Алімпік-2011».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Інфармацыя аб арэне Архівавана 20 мая 2014.
- Інфармацыя аб арэне Архівавана 3 ліпеня 2014.