Спаса-Праабражэнская царква (Чашнікі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Царква
Спаса-Праабражэнская царква
Чашнікі. Спаса-Праабражэнская царква (01).jpg
54°51′42,52″ пн. ш. 29°09′42,66″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Горад Чашнікі
Канфесія Праваслаўе
Епархія Віцебская
Архітэктурны стыль класіцызм
Будаўніцтва 18431845 гады
Стан дзейнічае

Спаса-Праабражэнская царква — дзеючы праваслаўны храм у горадзе Чашніках Віцебскай вобласці. Помнік архітэктуры класіцызму.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Спаса-Праабражэнская царква пабудавана ў цэнтры горада ў 1843—1845 гг. з цэглы. Спаса-Праабражэнская царква адлюстравана на малюнку Напалеона Орды (1876).

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Будынак храма крыжападобны ў плане з прамавугольнымі крыламі трапезнай, бакавых прыдзелаў і апсіды. Завершаны сферычным купалам на светлавым барабане. Над трапезнай знаходзіцца званіца. Галоўны фасад аформлены порцікам з франтонам. З арсенала класічнай архітэктуры выкарыстаны пілястры, паўцыркульныя сандрыкі прамавугольных аконных праёмаў, прафіляваны апяразваючы карніз з плоскім фрызам.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

У залу храма адкрываецца падкупальная прастора і праз шырокія арачныя прасветы бакавыя скляпеністыя прыдзелы, апсіда і трапезная. Скляпенні аздоблены адноўленай у 1970 г. фрэскавай размалёўкай з выявамі Бога Саваофа на троне і 12 апосталаў, на ветразях выявы евангелістаў, у алтары «Богаяўленне», на сценах — евангельскі цыкл. Абразы 18 — 19 ст.: «Маці Божая Адзігітрыя», «Хрышчэнне», «Феадосій Угліцкі», «Спас Пантакратар».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 2001. — 3 000 экз. — ISBN 985-11-0190-7.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
  • РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 1480, арк.16.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]