Спіннамазгавая вадкасць

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Спіннамазгавая вадкасць (цэрэбраспінальная вадкасць, ліквор) — вадкасць, якая пастаянна цыркулюе у жалудачку галаўнога мозгу, лікваправодных шляхах, субарахнаідальнай (падпавуціннай) прасторы галаўнога і спіннога мозгу.

Функцыі[правіць | правіць зыходнік]

Засцерагае галаўны і спінны мозг ад механічных уздзеянняў, забяспечвае падтрыманне пастаяннага нутрачарапнога ціску і водна-электралітнага гамеастазу. Падтрымлівае трафічныя і абменныя працэсы паміж крывёй і мозгам. Флуктуацыя ліквора аказвае ўплыў на вегетатыўную нервовую сістэму.

Утварэнне[правіць | правіць зыходнік]

Асноўны аб'ём цэрэбраспінальнай вадкасці утвараецца шляхам актыўнай сакрэцыі залозістымі клеткамі сасудзістых спляценняў у жалудачку галаўнога мозгу. Іншым механізмам утварэння цэрэбраспінальнай вадкасці з'яўляецца прапацяванне плазмы крыві праз сценкі крывяносных сасудаў і эпендыму жалудачкаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).