Перайсці да зместу

Спірэя сярэдняя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Спірэя сярэдняя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Spiraea media Schmidt, 1792


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  836439
NCBI  1161166
EOL  627269
GRIN  t:35302
IPNI  742369-1
TPL  rjp-6337

Спірэя сярэдняя[1] (Spiraea media) — від кветквых раслін роду Спірэя (Spiraea) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Натуральны арэал знаходзіцца ва ўмераным поясе Еўразіі[2]. Выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна.

Марозаўстойлівы, засухаўстойлівы, газаўстойлівы куст, з круглявай кронай, утворанай круглявымі ў перасеку галінамі, якія растуць уверх. Можа дасягаць 2—3 м у вышыню. У лесастэпавай зоне цвіце з пятага года жыцця ў маі — чэрвені[3].

Лісце

Лісце апушанае, часам амаль гладкае. Пласцінка ад авальнай да даўгаватай, каля асновы клінавата звужаная, бліжэй да верхавіны з 2-4 буйнымі зубцамі, на верхавіне завостраныя[3].

Кветкі

Суквецці — шматкветкавыя парасонападобныя гронкі з белых кветак[3].

Навуковая назва мае наступныя сінонімы:

  • Spiraea oblongifolia Waldst. & Kit.
  • Spiraea banatica Janka
  • Spiraea chamaedryfolia L. pro parte (да вылучэння ў самастойны від)

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 126. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Спірэя сярэдняя: інфармацыя на сайце GRIN
  3. а б в В. Г. Атрохин, К. К. Калуцкий, Ф. Т. Тюриков. Древесные породы мира / Под ред. К. К, Калуцкого,. — М.: Лесная промышленность, 1982. — Т. 3 Древесные породы СССР. — С. 188, 189. — 264 с. — 7 тыс. экз.
  • Арлёнак Я. І. Спірэя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 582. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  • Род́ Спирея — Spirea L. // Декоративные растения СССР (руск.) / Б. Н. Головкин, Л. А. Китаева, Э. П. Немченко. — М.: Мысль, 1986. — С. 181. — 320 с. — (Справочники-определители географа и путешественника). — 100 000 экз.
  • Spiraea media — Спирея средняя: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)