Перайсці да зместу

Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ва Угандзе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У спісе аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ва Угандзе значацца 3 найменні (на 2012), гэта складае 0,3 % ад агульнай колькасці (1052 на 2016 год). 1 аб’ект уключаны ў спіс па культурных крытэрыях, 2 аб’екты — па прыродных. Пахаванне каралёў Буганда ў Касубі прызнаны шэдэўрам чалавечага стваральнага генія (крытэрый i) і знаходзіцца ў Спісе сусветнай спадчыны, якая знаходзіцца пад пагрозай, а нацыянальныя паркі Бвіндзі-Імпенітрэйбл і Горы Рувензоры прызнаны прыроднымі феноменамі ці прасторамі выключнай прыроднай прыгажосці і эстэтычнай важнасці (крытэрый vii). Акрамя гэтага, па стане на 2012 год, 5 аб’ектаў на тэрыторыі дзяржавы знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўключэнне ў спіс Сусветнай спадчыны[1]. Зімбабвэ ратыфікавала Канвенцыю аб ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны 20 лістапада 1987 года[2]. Першыя два аб’екты на тэрыторыі Уганды былі занесены ў спіс у 1994 годзе на 18-ай сесіі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

# Выява Назва Вобласць Час стварэння Год занясення ў спіс Крытэрыі
1 Нацыянальны парк Бвіндзі-Імпенітрэйбл («Непраходны лес Бвіндзі»)
(англ.: Bwindi Impenetrable National Park)
Заходняя 1991 1994 682 vii, x
2 Нацыянальны парк Горы Рувензоры
(англ.: Rwenzori Mountains National Park)
Заходняя 1991 1994 684 vii, x
3 Пахаванне каралёў Буганда ў Касубі
(англ.: Tombs of Buganda Kings at Kasubi)
Цэнтральная 1882 2001 1022 i, iii, iv, vi

Геаграфічнае размяшчэнне аб’ектаў

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Tentative Lists (англ.)(недаступная спасылка). UNESCO World Heritage Centre. Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2013. Праверана 6 красавіка 2014.
  2. Uganda (англ.)(недаступная спасылка). UNESCO World Heritage Centre. Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2013. Праверана 6 красавіка 2014.