Спіс мэт для ядзернага ўдару (ЗША, 1959)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Спіс мэт для ядзернага ўдару — пералік мэт для нанясення масіраванага ядзернага ўдару па СССР.

22 снежня 2015 года Нацыянальнае кіраванне архіваў і дакументацыі ЗША апублікавала складзены ў 1956 годзе спіс мэт, па якіх Вашынгтон планаваў нанесці ядзерныя ўдары ў выпадку вайны з СССР. Спіс змяшчае мэты масіраванага ядзернага ўдару ЗША па СССР, краін Усходняга блока і Кітаю, які планаваўся на 1959 год[1][2].

Дадзены дакумент уяўляе сабой табліцу, якую распрацавала Стратэгічнае авіяцыйнае камандаванне ЗША. У табліцы пералічаныя сотні мэт, названых «намечанымі эпіцэнтрамі». Сярод іх 179 мэт у Маскве, 145 у Ленінградзе і 91 ва Усходнім Берліне, Пекіне, Варшаве[3]. Аб'ём дакумента — 800 лістоў.

Спіс быў апублікаваны ў выніку запыта, які зрабіў яшчэ ў 2006 годзе Уільям Бэр (англ.: William Burr), які з'яўляецца старэйшым аналітыкам Архіва нацыянальнай бяспекі (англ.: National Security Archive) Універсітэта Джорджа Вашынгтона.

Уільям Бэр лічыць, што гэта самы падрабязны з дакументаў падобнага роду.

Мэты ў спісе маюць кодавыя нумары, якія ў сваю чаргу адпавядаюць канкрэтным месцам. Дакладныя адрасы і назвы лакацый ўсё яшчэ знаходзяцца ў засакрэчанай «Энцыклапедыі бамбардзіровак», якую Уільям Бэр таксама спрабуе зрабіць здабыткам грамадскасці[4].

Найбольш шакіруючым у гэтым спісе выглядае пункт № 275 — «насельніцтва». Гэта значыць, адной з мэт ядзернай бамбардзіроўкі з'яўлялася фізічнае знішчэнне насельніцтва[5].

Зноскі

  1. СМИ: целью атомных бомб США в 1950-е были СССР, Восточная Европа и КНР (руск.) . РИА Новости (23 снежня 2015). Праверана 12 чэрвеня 2017.
  2. U.S. Cold War Nuclear Target Lists Declassified for First Time (англ.) . National Security Archive (22 снежня 2015). Праверана 12 чэрвеня 2017.
  3. Newly released documents reveal U.S. Cold War nuclear target list (англ.) . CNN (24 снежня 2015). Праверана 12 чэрвеня 2017.
  4. Опубликован список целей для ядерного удара США по СССР (23 снежня 2015). Праверана 12 чэрвеня 2017.
  5. США опубликовали список целей для ядерного удара в СССР (руск.)  (23 снежня 2015). Праверана 12 чэрвеня 2017.
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.