Варшаўскі дагавор
Варша́ўскі дагавор (Дагавор аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе) ад 14 мая 1955 года — дакумент, які аформіў стварэнне ваеннага саюза еўрапейскіх сацыялістычных дзяржаў пры вядучай ролі Савецкага Саюза — Арганізацыі Варшаўскага дагавора (АВД) і замацаваў двухпалярнасць свету на 34 года. Складанне дагавора з'явілася зваротнай мерай на далучэнне Заходняй Германіі да НАТА.
Дагавор падпісаны Албаніяй, Балгарыяй, Венгрыяй, ГДР, Польшчай, Румыніяй, СССР і Чэхаславакіяй 14 мая 1955 на Варшаўскай нарадзе еўрапейскіх дзяржаў па забеспячэнні міру і бяспекі ў Еўропе.
Дагавор набыў моц 5 чэрвеня 1955 года. 26 красавіка 1985 года, з прычыны заканчэння тэрміна дзеяння, быў падоўжаны на 20 гадоў.
У сувязі з пераўтварэннямі ў СССР і іншых краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў лютым 1991 года дзяржавы-ўдзельнікі АВС скасавалі яе ваенныя структуры, а 1 ліпеня 1991 года ў Празе падпісалі Пратакол аб поўным спыненні дзеяння Дагавора.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Тэрытарыяльна-палітычная экспансія Расіі
- Паўночная група войскаў
- Цэнтральная група войскаў
- Паўднёвая група войскаў
- Група савецкіх войскаў у Германіі (пазней — Заходняя група войскаў)
- Знак Варшавского договора. JPG
- Значок Варшавского договора, 25 лет. JPG
- Значок ВВС Варшавского договора. JPG
- Знак 30 лет Варшавского договора. JPG