Спіс саюзных рэспублік СССР
Канстытуцыйны парадак
[правіць | правіць зыходнік]Паводле Канстытуцыі СССР 1977 года (гл. 8, арт. 71) рэспублікі Савецкага саюза размешчаныя ў наступным парадку:
- РСФСР
- Украінская ССР
- Беларуская ССР
- Узбекская ССР
- Казахская ССР
- Грузінская ССР
- Азербайджанская ССР
- Літоўская ССР
- Малдаўская ССР
- Латвійская ССР
- Кіргізская ССР
- Таджыкская ССР
- Армянская ССР
- Туркменская ССР
- Эстонская ССР
У гэтым жа парадку дэвізы саюзных рэспублік размешчаныя на гербе СССР. Парадак прыблізна адпавядае колькасці насельніцтва на момант стварэння рэспублік.
Колькасць саюзных рэспублік у Савецкім Саюзе змянялася ад 4 да 16. У момант утварэння 30 снежня 1922 года СССР складаўся з 4 рэспублік (РСФСР, Украінская ССР, Беларуская ССР, Закаўказская СФСР). Апошняя, паводле канстытуцыі 5 снежня 1936 года была падзелена на Азербайджанскую, Армянскую і Грузінскую ССР, тады жа Казахская АССР і Кіргізская АССР РСФСР былі ператвораны ў Казахскую ССР і Кіргізскую ССР. У выніку нацыянальна-дзяржаўнага размежавання савецкіх рэспублік у Сярэдняй Азіі 1924-25 гг. да СССР далучыліся Узбекская ССР і Туркменская ССР (утвораныя пастановай ЦВК СССР ад 27 кастрычніка 1924, дэкларацыя аб утварэнні прынятая ў лютым 1925 на Устаноўчых з'ездах рад рэспублік і афіцыйна прынятая на Трэцім з'ездзе рад у маі 1925); 16 кастрычніка 1929 3-і ўсетаджыкскі з'езд рад прыняў дэкларацыю аб пераўтварэнні Таджыкскай АССР у Таджыкскую ССР і 5 снежня 1929 ЦВК СССР зацвердзіў гэта рашэнне. 31 сакавіка 1940 пасля далучэння часткі тэрыторыі, атрыманых СССР ад Фінляндыі па Маскоўкага мірнага дагавора 12 сакавіка 1940 Карэльская АССР была ператворана ў Карэла-Фінскую ССР, але 16 ліпеня 1956 яна была ператворана зваротна ў Карэльскую АССР РСФСР. У жніўні 1940 былі прыняты ў СССР Малдаўская ССР (2 жніўня), Літоўская ССР (3 жніўня), Латвійская ССР (5 жніўня) і Эстонская ССР (6 жніўня). На момант распаду (1991) СССР складаўся з 15 саюзных рэспублік.
У парадку памяншэння плошчы
[правіць | правіць зыходнік]| Месца | (у свеце) | Рэспубліка | Плошча (км²) | % |
|---|---|---|---|---|
| 1 | 1 | РСФСР | 17,075,200 | 76.62% |
| 2 | 9 | Казахская ССР | 2,727,300 | 12.24% |
| 3 | 44 | Украінская ССР | 603,700 | 2.71% |
| 4 | 52 | Туркменская ССР | 488,100 | 2.19% |
| 5 | 56 | Узбекская ССР | 447,400 | 2.01% |
| 6 | 84 | Беларуская ССР | 207,600 | 0.93% |
| 7 | 85 | Кіргізская ССР | 198,500 | 0.89% |
| — | — | Карэла-Фінская ССР | 172,400 | 0.77% |
| 8 | 93 | Таджыкская ССР | 143,100 | 0.64% |
| 9 | 112 | Азербайджанская ССР | 86,600 | 0.39% |
| 10 | 119 | Грузінская ССР | 69,700 | 0.31% |
| 11 | 121 | Літоўская ССР | 65,200 | 0.29% |
| 12 | 122 | Латвійская ССР | 64,589 | 0.29% |
| 13 | 130 | Эстонская ССР | 45,226 | 0.20% |
| 14 | 135 | Малдаўская ССР | 33,843 | 0.15% |
| 15 | 138 | Армянская ССР | 29,800 | 0.13% |
У парадку памяншэння колькасці насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Па дадзеных перапісы 1989 года.
| Месца | Рэспубліка | Насельніцтва | % |
|---|---|---|---|
| 1 | РСФСР | 147,386,000 | 51.40% |
| 2 | Украінская ССР | 51,706,746 | 18.03% |
| 3 | Узбекская ССР | 19,906,000 | 6.94% |
| 4 | Казахская ССР | 16,711,900 | 5.83% |
| 5 | Беларуская ССР | 10,151,806 | 3.54% |
| 6 | Азербайджанская ССР | 7,037,900 | 2.45% |
| 7 | Грузінская ССР | 5,400,841 | 1.88% |
| 8 | Таджыкская ССР | 5,112,000 | 1.78% |
| 9 | Малдаўская ССР | 4,337,600 | 1.51% |
| 10 | Кіргізская ССР | 4,257,800 | 1.48% |
| 11 | Літоўская ССР | 3,689,779 | 1.29% |
| 12 | Туркменская ССР | 3,522,700 | 1.23% |
| 13 | Армянская ССР | 3,287,700 | 1.15% |
| 14 | Латвійская ССР | 2,666,567 | 0.93% |
| 15 | Эстонская ССР | 1,565,662 | 0.55% |
У парадку памяншэння шчыльнасці насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]| Месца | Рэспубліка | Шчыльнасць |
|---|---|---|
| 1 | Малдаўская ССР | 128.2 |
| 2 | Армянская ССР | 110.3 |
| 3 | Украінская ССР | 85.6 |
| 4 | Азербайджанская ССР | 81.3 |
| 5 | Грузінская ССР | 77.5 |
| 6 | Літоўская ССР | 56.6 |
| 7 | Беларуская ССР | 48.9 |
| 8 | Узбекская ССР | 44.5 |
| 9 | Латвійская ССР | 41.3 |
| 10 | Таджыкская ССР | 35.7 |
| 11 | Эстонская ССР | 34.6 |
| 12 | Кіргізская ССР | 21.4 |
| 13 | РСФСР | 8.6 |
| 14 | Туркменская ССР | 7.2 |
| 15 | Казахская ССР | 6.1 |
Алфавітны парадак
[правіць | правіць зыходнік]
Парадак алфавітны, нумары па карце: