Перайсці да зместу

Сросткі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяло
Сросткі
52°25′15″ пн. ш. 85°41′57″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Алтайскі край
Муніцыпальны раён Бійскі раён
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1804
Часавы пояс OMST[1], KRAT[1] і UTC+7
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 2 769 чал. (2013)[2]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 659375
Код АКАТП 01204883001
Паказаць/схаваць карты
Сросткі (Расія)
Сросткі
Сросткі

Сро́сткі (руск.: Сро́стки) — сяло ў Бійскім раёне Алтайскага края Расіі. Размешчана на правым беразе Катуні, на паўднёвы ўсход ад Бійска. Праз сяло праходзіць Чуйскі тракт.

Заснавана ў 1804 годзе. У 1924—1931 і 1944—1960 гадах было цэнтрам Сросцінскага раёна. Пры ўзбуйненні сёлаў у 1950-я ў Сросткі былі пераселены жыхары навакольных ліквідаваных сёлаў.

У красавіку 1933 года супрацоўнікі АДПУ арыштавалі каля 80 жыхароў вёскі (па іншай версіі — 116 жыхароў), іх этапавалі ў Барнаул, затым расстралялі па прысудзе суда. Сярод іх быў бацька пісьменніка Васіля Шукшына Макар, якому быў 21 год. У 1956 годзе ўсе асуджаныя срасцінцы былі пасмяротна рэабілітаваны.

Зноскі