Катунь

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Катунь
паўднёваалт.: Кадын, руск.: Катунь
Katun river.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 688 км
Плошча басейна 60900 км²
Басейн Об
Басейн рэк Карскае мора
Расход вады 626 м³/с (за 53 км ад вусця)
Вадацёк
Выток Ледавік Геблера
 · Каардынаты 49°44′54″ пн. ш. 86°33′55″ у. д.HGЯO
Вусце Об
 · Месцазнаходжанне за 19 км паўднёвы захад ад горада Бійск
 · Каардынаты 52°25′50″ пн. ш. 84°59′00″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Katun-Biya.png
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Рэспубліка Алтай, Алтайскі край
Катунь (Рэспубліка Алтай)
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Катунь на Вікісховішчы

Кату́нь (паўднёваалт.: Кадын, руск.: Кату́нь) — рака ў Расіі, у Рэспубліцы Алтай и Алтайскім краі. Зліваецца з ракой Бія за 19 км паўднёвы захад ад горада Бійск, утварае раку Об.

Даўжыня ракі 688 км, плошча вадазбору 60,9 тыс. км². Бярэ пачатак з Катунскага ледавіка на паўднёвым схіле гары Бялуха. У сярэднім цячэнні працякае ў шырокай даліне, разбіваючыся на пратокі; у ніжнім — у параўнальна вузкай даліне, месцамі пашыраецца да 4 км; за 70 км ад вусця выходзіць на раўніну. У сярэднім цячэнні рака перасякае Чуйскі тракт[1]. Жыўленне ледавіковае і снегавое. Сярэдні гадавы расход вады каля населенага пункта Сросткі (53 км ад вусця) 626 м³/сек. Замярзае ў вярхоўях ў снежні, у нізоўях — у канцы лістапада, раскрываецца ў першай палове красавіка. Суднаходная на 75 км ад вусця[1].

Прытокі: справа — Аргут, Чуя; злева — Кокса, Сема.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 202. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 202. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]