Станка Враз
Станка Враз | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Jakob Cerovčan, I. R. iz Cerovca, Jakob Rešetar[1], Mihail Jurišić, Miško Jurišić, Radoslav, Radoslav Ilia K. Ilir iz Štajerja, Ilir iz Štajerja, Slovenec iz Štajerja і Slednin St. Fras-Cerovčan |
Дата нараджэння | 30 чэрвеня 1810[2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 мая 1851 (40 гадоў) |
Месца смерці |
|
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мовазнавец, пісьменнік, паэт, перакладчык, літаратурны крытык |
Мова твораў | славенская мова |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Станка Враз (харв.: Stanko Vraz, славенск.: Stanco Vraz; 30 чэрвеня 1810, Цэравац — 24 мая 1851, Заграб) — славенскі і харвацкі паэт, перакладчык і крытык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Грацкім універсітэце. Яскравы дзеяч ілірызму, прадстаўнік рамантызму і заснавальнік прагрэсіўнай харвацкай крытыкі. У 1842-50 выдаваў (сумесна з Л. Вукацінавічам і Д. Ракавацам) часопіс «Кола» («Kolo»). Враз прапагандаваў ідэі нацыянальнага адраджэння, неабходнасць нацыянальна-самабытнага развіцця літаратуры на агульнанароднай мове. Аўтар зборнікаў інтымнай і грамадзянскай лірыкі: «Джулабіі» (1840), «Галасы з Жаравінскай дубровы» (1841), «Гуслі і тамбура» (1845), перакладаў заходнееўрапейскіх і славянскіх паэтаў. Склаў зборнік «Ілірыйскія народныя песні…» (1839).
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
- ↑ Stanko Vraz // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Dr. Constant v. Wurzbach Vraz, Stanko // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 51. — S. 317.
- ↑ Враз Станко / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.