Рабкор (станцыя)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Станцыя Рабкар)
| Станцыя | |
| Рабкор | |
|---|---|
| Беларуская чыгунка | |
| | |
| Аддзяленне чыг. | Магілёўскае аддзяленне |
| Праектная назва | Ударная |
| Колькасць платформ | 1 |
| Колькасць пуцей | 3 |
| Адлегласць да Бабруйска | 67,800 км |
| Код у «Экспрэс-3» | 2100134 |
Рабко́р (трансліт.: Rabkor, руск.: Рабкор)[1] — тупіковая станцыя Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Размешчана ў пасёлку Рабкор; на лініі Бабруйск - Рабкор.

Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана ў 1932 годзе, на лініі Бабруйск — Старушкі. Напачатку будаўніцтва чыгункі станцыя мела назву Ударная, пазней у гонар доблесці моладзі Рудабельшчыны па прапанове М. А. Ляўкова, які прысутнічаў на адкрыцці чыгункі, яе перайменавалі ў Рабкор (руск.: рабочая особая бригада комсомольсомольских организаций района). Падчас Вялікай Айчыннай вайны, у чэрвені-жніўні 1941 года, разам з часткамі Чырвонай Арміі чыгуначную станцыю абараняў батальён добраахвотнікаў.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Рабкор (станцыя) на сайце Дзяржаўнага цэнтра картографа-геадэзічных матэрыялаў і даных Рэспублікі Беларусь