Перайсці да зместу

Мікалай Тарла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Тарла
Сякера
Сякера
чашнік вялікі літоўскі
15 верасня 1692 — 18 кастрычніка 1702
Папярэднік Аляксандр Павел Сапега
Пераемнік Крыштаф Шчыт-Неміровіч[d]

Нараджэнне 1666
Смерць 18 кастрычніка 1702(1702-10-18)
Месца пахавання
Род Тарлы[d]
Бацька Ян Аляксандр Тарла[d]
Маці Ганна з Чартарыйскіх[d]
Жонка Алена з Агінскіх[d][1]

Мікалай Юзаф Тарла (польск.: Mikołaj Józef Tarło; 1666 — 18 кастрычніка 1702[2]) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Паходзіў са шляхецкага роду Тарлаў герба «Тапор».

Чашнік вялікі літоўскі з 25 верасня 1692 года.

У 1689 годзе разам з жонкай Аленай з Агінскіх прадаў яе маёнтак Кайраны (Віленскае ваяводства), які запісаў ёй першы муж Станіслаў Далмат-Ісайкоўскі, за 25 000 злотых Яну Шрэтэру і яго жонцы Кацярыне Дэскачоўне[3].

Памёр 18 кастрычніка 1702 года. Пахаваны ў касцёле Святога Крыжа ў Варшаве[2].

У шлюбе з Аленай Яаннай з Агінскіх, дачкой Яна Агінскага ад першага шлюбу з Ганнай з Сямашкаў, меў трох сыноў[3]:

  • Мікалай;
  • Рыгор;
  • Лявон.

Зноскі