Станіслаў Каня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Каня
польск.: Stanisław Kania
Q11710857?
6 верасня 1980 — 18 кастрычніка 1981
Папярэднік Эдвард Герэк
Пераемнік Войцех Ярузельскі

Нараджэнне 8 сакавіка 1927(1927-03-08)[1][2][…]
Смерць 3 сакавіка 2020(2020-03-03)[3][1][…] (92 гады)
Месца пахавання
Партыя
Член у
Дзейнасць палітык, рабочы
Род войскаў Bataliony Chłopskie
Узнагароды
орден «Сцяг Працы» I ступені Work Flag Order, 2nd class Order of the Builders of People's Poland Партызанскі крыж афіцэр ордэна Адраджэння Польшчы кавалер ордэна Адраджэння Польшчы медаль «10-годдзе Народнай Польшчы»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станіслаў Каня (польск.: Stanisław Kania; 8 сакавіка 1927,Урацанка, Польская Рэспубліка — 3 сакавіка 2020, Варшава) — польскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, першы сакратар цэнтральнага камітэта Польскай аб’яднанай рабочай партыі (1980—1981). Дэпутат Сейма ПНР VI—IX скліканняў (1972—1989).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сяле Урацанка ў сям’і малазямельнага селяніна. З 1942 года быў рабочым. З 17-гадовага ўзросту (1944 года) — удзельнік антыфашысцкага супраціву.

У красавіку 1945 года ўступіў у Польскую аб’яднаную рабочую партыю. Вёў грамадскую работу сярод моладзі, быў адным з арганізатараў польскага моладзевага руху.

6 верасня 1980 года абраны на пасаду першага сакратара ЦК ПАРП замест Эдварда Герэка, пасля забастовак у Гданьску, якія арганізаваў прафсаюз «Салідарнасць». Быў адпраўлены ў адстаўку 18 кастрычніка 1981 года. Яго месца заняў Войцех Ярузельскі.

Зноскі

  1. а б Stanisław Kania // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Stanisław Kania // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  3. Stanislaw Kania // Stanislaw Kania, 92, Polish Leader During Solidarity’s Rise, Dies / J. KahnManhattan, NYC: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 1851. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 4 сакавіка 2020.
  4. https://www.nytimes.com/2020/03/03/world/europe/stanislaw-kania-dead.html Праверана 4 сакавіка 2020.
  5. Catalog of the German National Library Праверана 27 сакавіка 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]