Мечыслаў Ракоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мечыслаў Ракоўскі
польск.: Mieczysław Franciszek Rakowski
Mieczysław Rakowski.jpg

Прэм’ер-міністр Польшчы
27 верасня 1988 — 2 жніўня 1989

Нараджэнне 1 снежня 1926(1926-12-01)[1][2][…]
Смерць 8 лістапада 2008(2008-11-08)[1][2][…] (81 год)
Месца пахавання
Жонка Wanda Wiłkomirska[d] і Elżbieta Kępińska[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць журналіст, гісторык, палітык, пісьменнік
Узнагароды
орден «Сцяг Працы» I ступені Work Flag Order, 2nd class кавалер Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы камандор з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы залаты крыж Заслугі медаль «10-годдзе Народнай Польшчы»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мечыслаў Ракоўскі (польск.: Mieczysław Rakowski, 1 снежня 1926, Кавалёўка-маёнтак, Вялікапольскае ваяводства, Польшча — 8 лістапада 2008, Варшава, Польшча) — польскі камуністычны дзеяч часоў ПНР, Прэм'ер-міністр ПНС у 1988—1989 гадах . Быў дэпутат сейма ПНР 6, 7, 8 і 9 скліканняў. Таксама апошні Першы сакратар Польскай Аб'яднанай Рабочай Партыі (ПОРП).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з Вялікапольскага ваяводства. Падчас нямецкай акупацыі працаваў на чыгуначных прадпрыемствах Познані.

У 1945—1949 — афіцэр Польскай Народнай Арміі. Пасля вучыўся ў Інстытуце агульных навук пры ПОРП. Доктар гістарычных навук з 1956 года.

З 1946 года сябра Польскай Рабочай Партыі, пасля яе расфармавання належаў да Польскай Аб'яднанай Рабочай Партыі.

З 1957 года быў палітычны работнік пры ЦК ПОРП.

У 1979—1989 пастаянна абіраўся ў Сойм.

У 1975 годзе стаў членам Цэнтральнага Камітэта ПОРП.

У 1989 годзе пасля сыходу Войцеха Ярузельскага займаў пасаду Першага сакратара ЦК ПОРП.

У 1997 годзе быў узнагароджаны крыжом «За Адраджэнне Польшчы», указ аб узнагароджанні падпісаў Аляксандр Квасьнеўскі.

Памёр у 2008 годзе ад рака.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118747983 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Mieczyslaw Franciszek Rakowski // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Mieczysław Rakowski // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.