Станіслаў Сцяпанавіч Рудовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Станіслаў Сцяпанавіч Рудовіч
Дата нараджэння 3 жніўня 1959(1959-08-03) (60 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці гісторык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар

Станіслаў Сцяпанавіч Рудовіч (3 жніўня 1959, вёска Волма, Валожынскі раён (цяпер Дзяржынскі раён) Мінская вобласць, БССР, СССР) — беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1987).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1981 скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 19861988 гадах і з 1994 года навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай АН Беларусі. У 19881994 гадах працаваў у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя» імя П. Броўкі.

Даследуе палітычную гісторыю Беларусі пачатку XX ст., рэвалюцыйныя падзеі 1917 года, беларускі нацыянальны рух, узнікненне беларускай дзяржаўнасці найноўшага часу. Аўтар манаграфіі «Час выбару: Праблема самавызначэння Беларусі ў 1917 г.» (2000), шматлікіх артыкулаў.[1]

Зноскі

  1. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. С. 556

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 714 с.: іл. ISBN 985-6302-46-3.
  • Рудовіч Станіслаў Сцяпанавіч. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. ISBN 985-11-0214-8.
  • Рудовіч Станіслаў Сцяпанавіч // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. — Мінск, 2004. — С. 608.