Станіслаў Уладзіслававіч Ельскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Уладзіслававіч Ельскі
Пелеш[d]
Пелеш[d]
маршалак шляхты Ігуменскага павета
1795 — 1797

Смерць 3 студзеня 1829(1829-01-03)[1]
Род Ельскія
Бацька Уладзіслаў Ельскі
Маці Алена з Бжастоўскіх[d]
Жонка Роза з Прозараў[d]
Дзеці Караль Станіслававіч Ельскі[d]
Званне палкоўнік войскаў літоўскіх[d]
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава

Станіслаў Уладзіслававіч Ельскі (польск.: Stanisław Jelski; ? — 3 студзеня 1829, Хойнікі) — ураднік і дзяржаўны службовец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Ельскіх герба «Пелеш». Нарадзіўся ў сям’і Уладзіслава (пам. да 18 лютага 1772) і Алены з Брастоўскіх, дачкі пісара літоўскага[2] Юзафа Бжастоўскага.

Паручнік пяцігорскі, палкоўнік войскаў літоўскіх, падкаморы старадубскі. Атрымаў ад брата Францішка маёнтак Нянькава (1780)[2].

Маршалак павятовы ігуменскі[2] ў 1796[3][4].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Кавалер ордэна Св. Станіслава (1786)[2].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Меў дзяцей:

  • Юзаф Казімір Віктар Аляксандр (ахрышчаны 26.02.1786). Падпалкоўнік войскаў расійскіх.
  • Караль Іаахім Ваўрынец (ахрышчаны 05.07.1788). Харужы павятовы ігуменскі.
  • Зыгмунт.

Зноскі

  1. https://www.ipsb.nina.gov.pl/a/biografia/stanislaw-jelski-h-pielesz
  2. а б в г 1. Ельскія герба «Пелеш» // Гербоўнік беларускай шляхты.. — Мінск. — С. 24.
  3. Паводле іншых звестак — 1795—1797
  4. Бойко Дм. А. Предводители Дворянства всех наместничеств, губерний, областей, уездов и округов Российской Империи. 1767–1917 гг. — Запорожье, 2022. — 3316(2) с.: ил., XXXVI л. ил.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • 1. Ельскія герба «Пелеш» // Гербоўнік беларускай шляхты.. — Мінск. — С. 23-24.