Перайсці да зместу

Казімір Аляксандр Пацей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Казімір Аляксандр Пацей
Герб «Вага»
Герб «Вага»
Ваявода віцебскі
1705 — 1728
Папярэднік Андрэй Казімір Крышпін-Кіршэнштэйн
Пераемнік Марцыян Міхал Агінскі

Нараджэнне 14 мая 1666(1666-05-14)
Смерць 10 чэрвеня 1728(1728-06-10) (62 гады)
Род Пацеі
Бацька Леанард Габрыэль Пацей
Маці Рэгіна з Агінскіх
Жонка Ганна Тэрэза з Летаваў
Фрашцішка з Халецкіх
Дзеці Антоні, Аляксандр, Міхал, Барбара, Тэрэза

Казімір Аляксандр Пацей (14 мая 1666 — 10 чэрвеня 1728) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Харунжы троцкі (16921700), кашталян віцебскі (17001703) і троцкі (17031705), ваявода віцебскі1705). Быў таксама старостам рагачоўскім, суражскім і жыжморскім.

Ваенная і палітычная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Падчас Хатняй вайны падтрымліваў рэспубліканцаў. Удзельнік канфедэрацыі войска ВКЛ 1696 супраць Сапегаў, бітвы пад Алькенікамі. У студзені 1701 на чале шляхецкага апалчэння разбіў 16 конных харугваў Сапегаў і атрады сялян, якія былі ўзброены Сапегамі.

Выступаў за абсалютную ўладу Аўгуста II. Удзельнік Сандамірскай канфедэрацыі, прыхільнік Расіі ў барацьбе супраць шведскага караля Карла XII. У 1708 часова перайшоў на бок караля Станіслава Ляшчынскага, у 1709 зноў далучыўся да Аўгуста II.

Прадстаўнік шляхецкага роду Пацеяў герба «Вага», сын Леанарда Габрыэля, віцебскага ваяводы, і Рэгіны з Агінскіх. Меў брата Людвіка Канстанціна, які стаў вялікім літоўскім гетманам.

Быў двойчы жанаты: спачатку з Ганнай Тэрэзай Летаў, а пасля яе смерці — з Францішкай Халецкай. Пакінуў дзяцей: