Леанард Габрыэль Пацей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леанард Габрыэль Пацей
Герб «Вага»
Герб «Вага»
Ваявода віцебскі
1686 — 1695
Папярэднік Ян Антоні Храпавіцкі
Пераемнік Андрэй Казімір Крышпін-Кіршэнштэйн

Нараджэнне 6 лістапада 1632(1632-11-06)[1][2]
Смерць 1 лютага 1695(1695-02-01)[1] (62 гады)
Род Пацеі
Бацька Пётр Пацей[d]
Маці Соф’я з Казаноўскіх[d]
Жонка Рэгіна з Агінскіх[d][2]
Дзеці Людвік Канстанцін Пацей і Казімір Аляксандр Пацей

Леанард Габрыэль Пацей (6 лістапада 1632 — 1 лютага 1695) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода віцебскі1686). Быў таксама старостам рагачоўскім, суражскім і жыжморскім.

Дзяржаўная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Займаў пасады берасцейскага земскага пісара (16621672), падсудка (16721676) і земскага суддзі (16761686). Дзякуючы ўдалай жаніцьбе з прадстаўніцай уплывовага роду Агінскіх змог дасягнуць сенатарскай годнасці, атрымаўшы ў 1686 тытул віцебскага ваяводы. Быў таксама паслом на соймы, дэпутатам Трыбунала ВКЛ.

Удзельнічаў у бітвах з туркамі на Украіне ў 1670-х. Знаходзіўся ў апазіцыі да караля Яна III Сабескага.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік шляхецкага роду Пацеяў герба «Вага», сын Пятра, берасцейскага земскага пісара, і Соф’і з Казаноўскіх. З’яўляўся ўнукам берасцейскага ўніяцкага епіскапа Іпація Пацея.

Ажаніўся з Рэгінай Агінскай, дачкой троцкага цівуна Самуэля Льва Агінскага і удавой іншага троцкага цівуна Вальтэра Корфа. Меў з ёй дзяцей:

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]