Станіслаў Францавіч Эйсмант

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Станіслаў Эйсмант
Stanislaw Eismont
Род дзейнасці: рэлігійны і грамадска-палітычны дзеяч
Дата нараджэння: 16 лютага 1887(1887-02-16) (131 год)
Месца нараджэння: Аршанскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя
Месца смерці:

Станіслаў Францавіч Эйсмант (ням.: Stanislaw Eismont; 16 лютага 1887 — ?) — беларускі каталіцкі святар нямецкага паходжання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 16 лютага 1887 года ў Аршанскім павеце Магілёўскай губерні. У 1904 годзе скончыў гімназію пры касцёле Святой Кацярыны ў Пецярбургу, у 1909 — семінарыю, у 1912 годзе — духоўную акадэмію. 6 мая 1912 года пасвечаны ў святары. Служыў вікарыям у касцёле Святога Роха ў Мінску. У 1918 годзе прызначаны вікарыям касцёла Святога Станіслава ў Пецярбургу, адначасова выконваў абавязкі плябана касцёла Святога Казіміра. У маі 1919 года ўзначаліў дэлегацыю пецярбургскіх каталікоў, якая адправілася ў Маскву з патрабаваннем вызвалення мітрапаліта, беларускага грамадскага дзеяча Эдварда фон Ропа. 10 сакавіка 1923 года быў арыштаваны ў Маскве па справе архібіскупа Яна Цепляка, асуджаны на 10 гадоў зняволення. Сядзеў у Ляфортаўскай турме. У 1925 годзе абменены на польскіх камуністаў і высланы ў Польшчу, далейшы лёс невядомы.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]