Ян Цепляк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ян Цепляк
Jan Feliks Cieplak.jpg

каталіцкі архібіскуп[d]
з 14 снежня 1925
Дыяцэзія Архідыяцэзія Вільнюса
Папярэднік Юрый Матулевіч
Пераемнік Рамуальд Ялбжыкоўскі
каталіцкі біскуп[d]
з 20 снежня 1908
тытулярны архібіскуп[d]
з 29 сакавіка 1919
Дыяцэзія Roman Catholic Archdiocese of Ohrid[d]
тытулярны біскуп
з 16 ліпеня 1908
Дыяцэзія Euroea in Phoenicia[d]
дапаможны біскуп
з 16 ліпеня 1908
Дыяцэзія Магілёўская архідыяцэзія
апостальскі адміністратар
з 5 ліпеня 1923
Дыяцэзія Магілёўская архідыяцэзія

Адукацыя
Месца працы
Нараджэнне 17 жніўня 1857(1857-08-17)[1]
Смерць 17 лютага 1926(1926-02-17)[1] (68 гадоў)
Пахаванне

Узнагароды
ордэн Адраджэння Польшчы кавалер Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Ян Це́пляк (польск.: Jan Cieplak; 17 жніўня 1857, Дамброва, Польшча — 17 лютага 1926, Пасейк, Нью-Джэрсі, ЗША) — рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч Літвы і Беларусі. Доктар тэалогіі (1901).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Келецкую духоўную семінарыю (1878), Пецярбургскую каталіцкую духоўную акадэмію (1882, выкладаў у ёй да 1908). У 1881 пасвячоны ў ксяндзы. У 1900 рэдагаваў Пецярбургскі рымска-каталіцкі калядар. 3 1908 тытулярны біскуп і суфраган магілёўскі. Член, у 1909-10 старшыня Рымска-Каталіцкай духоўнай калегіі ў Пецярбургу. Упершыню ажыццявіў візітацыю ў Сібір, на Сахалін (1908) і іншыя рэгіёны Расіі. Візітацыя Мінскай дыяцэзіі прыпынена царскімі ўладамі ў 1910, а сам Я. Цепляк пазбаўлены выканаўчых функцый у Духоўнай калегіі. У 1914-17 як генеральны вікарый кіраваў Магілёўскай архідыяцэзіяй, адначасова апостальскі адміністратар Мінскай дыяцэзіі. Спрыяў узнікненню ў Пецярбургу «Таварыства хрысціянскіх рабочых». Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 склаў мемарыял аб свабодзе касцёла, ствараў новыя парафіі. 3 29 красавіка 1919 тытулярны архібіскуп. Пасля арышту ў 1919 магілёўскага мітрапаліта Э. Ропа зноў кіраваў Магілёўскай архідыяцэзіяй.

За абарону правоў касцёла праследаваўся савецкімі ўладамі, быў арыштаваны і зняволены ў 1920 і 1922. На працэсе 21-25 сакавіка 1923 засуджаны да смяротнага пакарання, якое заменена на 10 гадоў зняволення. У 1924 дэпартаваны ў Латвію, адкуль выехаў у Польшчу, потым у Рым. Па даручэнні папы Пія XI ў кастрычніку 1925 выехаў у ЗША для візітацыі польскіх парафій. Там атрымаў паведамленне аб прызначэнні на віленскую мітраполію, але напярэдадні ўрачыстага прыняцця кафедры памёр.

Пахаваны ў кафедральным касцёле Св. Станіслава ў Вільні.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France Jan Cieplak // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]