Перайсці да зместу

Станіслаў Ціліх

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Станіслаў Ціліх
ням.: Stanislaw Tillich
в.-луж.: Stanisław Tilich
3-і Minister-President of Saxony[d]
28 мая 2008 — 12 снежня 2017
Папярэднік Georg Milbradt[d]
Пераемнік Міхаэль Крэчмер[d]
member of the Volkskammer[d]
сакавік 1990 — кастрычнік 1990
старшыня бундэсрата Германіі[d]
1 лістапада 2015 — 31 кастрычніка 2016
Папярэднік Volker Bouffier[d]
Пераемнік Malu Dreyer[d]
Q30571519?
2 мая 2002 — 10 лістапада 2004
дэпутат Еўрапейскага парламента
20 ліпеня 1999 — 26 кастрычніка 1999
дэпутат Еўрапейскага парламента
19 ліпеня 1994 — 19 ліпеня 1999
member of the Landtag of Saxony[d]
29 верасня 2014 — 31 кастрычніка 2018
member of the Landtag of Saxony[d]
29 верасня 2009 — 29 верасня 2014
member of the Landtag of Saxony[d]
19 кастрычніка 2004 — 29 верасня 2009

Нараджэнне 10 красавіка 1959(1959-04-10)[1][2][…] (67 гадоў)
Жонка Veronika Tillich[d][1]
Грамадзянства
Веравызнанне Лацінская Царква[1]
Партыя
Член у
Адукацыя
Узнагароды
Вялікі крыж з зоркай і плечавай стужкай ордэна «За заслугі перад Федэратыўнай Рэспублікай Германія» Order of Merit of the Free State of Saxony Order of Honour (Lower Austria)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Станіслаў Ціліх (ням.: Stanislaw Tillich, в.-луж.: Stanisław Tilich; нар. 10 красавіка 1959, вёска Нова-Веска, камуна Рэкельвіц, Верхняя Лужыца, зямля Саксонія, Германія) — нямецкі палітык. Сябра ХДС. З 28 мая 2008 года па 17 снежня 2017 года займаў пасаду прэм’ер-міністра Свабоднай дзяржавы Саксонія. З 1 лістапада 2015 года па 1 лістапада 2016 года быў старшынёй бундэсрата. Лужыцкі серб паводле паходжання, пражывае ў Паншвіцы-Кукаў.

Сярэднюю адукацыю атрымаў у Сербскай гімназіі ў Баўтцэне. У 1977 годзе Ціліх паступіў у Дрэздэнскі тэхнічны ўніверсітэт на факультэт будаўніцтва і прывадной тэхнікі. У 1984 годзе скончыў універсітэт, стаўшы дыпламаваным спецыялістам. З 1987 па 1989 год Ціліх быў супрацоўнікам раённай адміністрацыі горада Каменца, затым стаў прадпрымальнікам.

У 1987 годзе Станіслаў Ціліх далучыўся да партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ГДР), а пасля ўз’яднання краіны ў 1990 годзе стаў членам Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Германіі. У 1990 годзе Ціліх стаў членам Народнай палаты ГДР і быў дэлегаваны ў якасці назіральніка ў Еўрапейскі парламент у 1991—1994 гадах. У 1994 годзе далучыўся да Еўрапейскай народнай партыі і быў абраны дэпутатам Еўрапейскага парламента, дзе працаваў у 1994—1999 гадах.

У 1999 годзе Ціліх перайшоў на працу ва ўрад Свабоднай дзяржавы Саксонія. З 1999 па 2002 год займаў пасаду дзяржаўнага міністра па федэральных і еўрапейскіх справах, затым стаў дзяржаўным міністрам і кіраўніком канцылярыі. У 2004 годзе стаў дзяржаўным міністрам навакольнага асяроддзя і сельскай гаспадаркі. У 2007 годзе стаў дзяржаўным міністрам фінансаў.

14 красавіка 2008 года Георг Мільбрадт прапанаваў кандыдатуру Ціліха ў якасці пераемніка на пасадзе прэм’ер-міністра Саксоніі. 28 мая 2008 года ландтаг Саксоніі выбраў Ціліха прэм’ер-міністрам. Такім чынам ён стаў першым лужычанінам — кіраўніком урада за больш чым тысячу гадоў лужыцка-нямецкага суіснавання ў Саксоніі.

У 2018 годзе Ціліх быў прызначаны намеснікам старшыні так званай урадавай камісіі Германіі па вугалю, якая павінна была да канца года распрацаваць генеральны план па паэтапнай адмове ад вугалю і стварэнню новай эканамічнай перспектывы для вуглездабывальнага рэгіёна краіны[3].

Акрамя роднай верхнялужыцкай мовы, Ціліх свабодна гаворыць на нямецкай, чэшскай і польскай мовах. Яго жонка мае польскія і лужыцкія карані.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Biografie des Ministerpräsidenten — Sächsische Staatskanzlei. Праверана 24 чэрвеня 2017.
  2. 1 2 Europa — 1995. Праверана 24 чэрвеня 2017.
  3. ↑ Andreas Franke (June 6, 2018), Germany launches commission tasked to develop coal exit masterplan S&P Global Platts.