Дрэздэнскі тэхнічны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дрэздэнскі тэхнічны ўніверсітэт
ням.: Technische Universität Dresden
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: Technische Universität Dresden
Міжнародная назва англ.: Dresden University of Technology
Заснаваны 1828
Год рэарганізацыі 1961
Рэктар Ursula Staudinger[d][1]
Студэнты 31 517[2]
Размяшчэнне Дрэздэн
Узнагароды
Сайт tu-dresden.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дрэздэнскі тэхнічны ўніверсітэт (ням.: Technische Universität Dresden) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Дрэздэн.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Дрэздэнскі тэхнічны ўніверсітэт з'яўляецца найбуйнейшым універсітэтам Саксоніі з прыкладна 32 000 студэнтамі, каля 600 прафесарамі, а таксама каля 8 300 супрацоўнікамі. Ён размешчаны ў трох месцах у Дрэздэне, а таксама ў ваколіцах горада.

Сучасная назва ўніверсітэта выкарыстоўваецца толькі з 1961 года. Аднак гісторыя ўніверсітэта налічвае амаль 200 гадоў з 1828 года. Гэта робіць яго адным з найстарэйшых тэхнічных ВНУ Германіі і адным з найстарэйшых універсітэтаў краіны.

Універсітэт з'яўляецца адным з 11 нямецкіх універсітэтаў, якія атрымалі поспех у ініцыятыве перадавога вопыту ў 2012 годзе, атрымаўшы такім чынам званне "Універсітэт перадавога вопыту".

Факультэты[правіць | правіць зыходнік]

  • біялогіі
  • хіміі і хіміі харчовых прадуктаў
  • матэматыкі
  • фізікі
  • псіхалогіі
  • электратэхнікі і інфармацыйных тэхналогій
  • інфарматыкі
  • машынабудавання
  • архітэктуры
  • інжынернага будаўніцтва
  • экалагічных навук
  • транспартных навук
  • эканамічных навук
  • педагагічных навук
  • філасофіі
  • мовазнаўства, літаратуразнаўства і культуралогіі
  • медыцыны

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]