Статут КПСС
Выгляд
Статут Камуністычнай партыі Савецкага Саюза — асноўны закон ўнутранага жыцця Камуністычнай партыі Савецкага Саюза.
Статут вызначаў правы і абавязкі членаў КПСС, яе арганізацыйныя прынцыпы, нормы ўнутрыпартыйнага жыцця і метады яе практычнай дзейнасці. З’яўляўся абавязковым для ўсіх камуністаў і партыйных арганізацый і забяспечваў выкананне Праграмы Камуністычнай партыі Савецкага Саюза.
Новы тэкст статута або змены, якія ўносіліся ў стары тэкст, прымаліся з’ездам КПСС альбо партыйнай канферэнцыяй.
Рэдакцыі статута
[правіць | правіць зыходнік]- рэдакцыя II з’езда РСДРП (1903)
Вярхоўным органам РСДРП з’яўляўся з’езд; вышэйшым органам паміж з’ездамі — Савет партыі, які павінен быў аб’ядноўваць дзейнасць Цэнтральнага камітэта (ЦК), накіроўваючага практычную дзейнасць партыі, і рэдакцыі Цэнтральнага органа (ЦО, газеты «Іскра»), якая ажыццяўляла ідэйнае кіраўніцтва. На з’ездзе разгарэлася барацьба вакол пытання аб членстве ў партыі (§ 1 Статуту). Фармулеўка У. І. Леніна патрабавала ад членаў партыі асабістага ўдзелу ў працы адной з яе арганізацый. У фармулеўцы Ю. В. Мартава членам партыі мог лічыцца кожны, які аказвае партыі рэгулярнае асабістае садзеянне пад кіраўніцтвам адной з яе арганізацый. З’езд прыняў Статут, падрыхтаваны Леніным; але § 1 прайшоў у рэдакцыі Мартава. Па гэтым прынцыпе РСДРП раскалолася на фракцыі бальшавікоў і меншавікоў.- частковыя змены на III з’ездзе РСДРП (1905)
§ 1 прыняты ў фармулеўцы В. І. Леніна. Паміж з’ездамі кіраўніцтва партыяй перададзена ЦК.
- частковыя змены на III з’ездзе РСДРП (1905)
- рэдакцыя IV (Аб’яднаўчага) з’езда РСДРП (1906)
У аснову партыйнай жыцця лег прынцып дэмакратычнага цэнтралізму.- частковыя змены на V (Лонданскім) з’ездзе РСДРП (1907)
З’езд выбірае толькі ЦК, які сам прызначае рэдакцыю ЦО. - частковыя змены на Шостай (Пражскай) Усерасійскай канферэнцыі РСДРП (1912)
Дапушчаны прынцып кааптацыі.
- частковыя змены на V (Лонданскім) з’ездзе РСДРП (1907)
- рэдакцыя VІ з’езда РСДРП(б) (1917 г.)
Патрабаванне да прыему ў партыю толькі па рэкамендацыі 2-х членаў. Выключэнне з партыі вырашаецца агульным сходам мясцовай арганізацыі. З’езд абірае Рэвізійную камісію. - рэдакцыя Восьмай Усерасійскай канферэнцыі РКП(б) (1919)
Асновай партыі з’яўляецца партыйная ячэйка. Для ўступлення неабходны кандыдацкі стаж. Вызначана структура падраздзяленняў на розных узроўнях арганізацыі. - рэдакцыя Дванаццатай Усерасійскай канферэнцыі РКП(б) (1922)
- частковыя змены на XIV з’ездзе УКП(б) (1925)
Утворана Партколлегия ЦКК для разгляду парушэнняў партыйнай этыкі, Праграмы і Статута.
- частковыя змены на XIV з’ездзе УКП(б) (1925)
- рэдакцыя XVII з’езда УКП(б) (1934)
Вызначана роля і месца Камуністычнай партыі як «… перадавой, арганізаваны атрад пралетарыяту Саюза ССР, вышэйшая форма яго класавай арганізацыі». Цэнтральная кантрольная камісія (ЦКК) ператворана ў Камісію партыйнага кантролю (КПК) пры ЦК.- частковыя змены на XVIII з’ездзе УКП(б) (1939)
Палажэнне аб правах члена партыі, адмена перыядычных масавых чыстак партыі. Створаны новы орган — Усесаюзная партканферэнцыя.
- частковыя змены на XVIII з’ездзе УКП(б) (1939)
- рэдакцыя XIX з’езда КПСС (1952)
Выключаны параграфы аб скліканнях Усесаюзных партконференций, пашыраны пералік абавязкаў члена партыі. Замест Палітбюро утвораны Прэзідыум ЦК КПСС, Аргбюро скасавана.- частковыя змены на XX з’ездзе КПСС (1956)
Цэхавыя партыйныя арганізацыі могуць стварацца ў першасных арганізацыях, якія маюць звыш 50 камуністаў.
- частковыя змены на XX з’ездзе КПСС (1956)
- рэдакцыя XXII з’езда КПСС (1961)
- частковыя змены на XXIII з’ездзе КПСС (1966)
- частковыя змены на XXIV з’ездзе КПСС (1971)
- частковыя змены на XXVII з’ездзе КПСС (1986)
Тэксты статутаў
[правіць | правіць зыходнік]- Устав ВКП(б), принят Двенадцатой Всероссийской конференции РКП(б), изменения XIV съезда ВКП(б)
- Устав ВКП(б), принятый XVII съездом ВКП(б)
- Устав КПСС, утвержден XXII съездом, частичные изменения внесены XXIII и XXIV съездами КПСС