Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў
Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Никита Сергеевич Хрущёв | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Іосіф Вісарыёнавіч Сталін | ||||||
Пераемнік | Леанід Ільіч Брэжнеў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Аляксандравіч Булганін | ||||||
Пераемнік | Аляксей Мікалаевіч Касыгін | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Лазар Майсеевіч Кагановіч | ||||||
Пераемнік | Leonid Melnikov[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
3 (15) красавіка 1894[1]
|
||||||
Смерць |
11 верасня 1971[2][3][…] (77 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Ніна Пятроўна Хрушчова[d] | ||||||
Дзеці | Сяргей Мікіціч Хрушчоў[d], Леанід Мікіціч Хрушчоў[d], Юлія Мікіцічна Хрушчова[d] і Rada Adzhubey[d] | ||||||
Веравызнанне | атэізм | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, ваенны, дзяржаўны дзеяч, рэвалюцыянер | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||
Род войскаў | Рабоча-Сялянская Чырвоная Армія | ||||||
Званне | генерал-лейтэнант | ||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Мікіта Сярге́евіч Хрушчоў (5 (17) кастрычніка 1894, Калінаўка, Курская губерня — 11 верасня 1971, Масква) — савецкі дзяржаўны і палітычны дзеяч, Першы сакратар ЦК КПСС (1953—1964), Старшыня Савета Міністраў СССР (1958—1964). Герой Савецкага Саюза, Тройчы Герой Сацыялістычнай Працы.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
3 1909 слесар на заводах і шахтах Данбаса. Член Камуністычнай партыі з 1918 года. Удзельнік грамадзянскай вайны. 3 пач. 1920-х на кіруючай партыйнай рабоце на Украіне (у 1924 удзельнік трацкісцкай апазіцыі). Вучыўся ў Прамысловай акадэміі (Масква, 1929—30).
З 1931 — у Маскве; з 1935 1-ы сакратар Маскоўскіх гарадскога і абласнога камітэтаў партыі. У 1938 — сакавіку 1947 і снежні 1947—49 1-ы сакратар ЦК кампартыі Украіны, адначасова ў 1944—47 старшыня СНК (з 1946 Савет Міністраў) Украіны. Член ЦК ВКП(б)/КПСС (1934—66), Палітбюро (Прэзідыума) ЦК (1939—64). Меў дачыненне да палітычных рэпрэсій у Маскве і на Украіне.
У Вялікую Айчынную вайну член ваеннага саветаў шэрагу франтоў. Генерал-лейтэнант (1943).
3 1949 сакратар ЦК і 1-ы сакратар Маскоўскага камітэта ВКП(б).
З верасня 1953 1-ы сакратар ЦК КПСС, адначасова з 1958 года старшыня Савета Міністраў СССР. Вынікам незадаволенасці партыйнага і дзяржаўнага апарату палітыкай і валюнтарысцкім стылем кіраўніцтва М. Xрушчова стала яго вызваленне («па стане здароўя») ад усіх пасад на кастрычніцкім пленуме ЦК КПСС у 1964 годзе.
Аўтар мемуараў.
На чале партыйнага і дзяржаўнага апарату[правіць | правіць зыходнік]
М. Хрушчоў быў адным з ініцыятараў рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій 1930 — пач. 1950-х гадоў; на XX (1956) і XXII (1961) з'ездах КПСС выступіў з рэзкай крытыкай культу асобы і дзейнасці І. Сталіна. Імкнуўся мадэрнізаваць партыйна-дзяржаўную сістэму, абмежаваць прывілеі партыйнага і дзяржаўнага апарату, палепшыць матэрыяльнае становішча насельніцтва, зрабіць савецкае грамадства больш адкрытым. У перыяд яго знаходжання на вышэйшых дзяржаўных і партыйных пасадах вялося масавае асваенне цалінных і абложных зямель (1954—60), будаўніцтва добраўпарадкаванага жылля для працоўных, пачалося асваенне космасу (1957).
У знешняй палітыцы праводзіўся курс на пашырэнне адносін з капіталістычнымі і новымі незалежнымі краінамі, змякчэнне наступстваў гонкі ядзерных узбраенняў (Маскоўскі Дагавор аб забароне і абмежаванні выпрабаванняў атамнай зброі, 1963), рабіліся захады па раззбраенні (скарачэнне ўзброеных сіл СССР у 1955 — пач. 1960-х гадоў больш як на 3 млн. чал., прапанаваны ў 1962 савецкі праект дагавора аб усеагульным і поўным раззбраенні), значна пашырыліся міжнародныя культурныя сувязі. Аднак некаторыя рашэнні М. Xрушчова часам прыводзілі да рэзкага абвастрэння міжнародных адносін (крызіс 1961 года вакол Заходняга Берліна, Карыбскі крызіс 1962 года).
Часовае аслабленне ідэалагічнага і адміністрацыйнага націску на творчую інтэлігенцыю пасля 1953 года («адліга») спрыяла значным дасягненням у галіне культуры, аднак з пач. 1960-х яго культурная палітыка стала больш жорсткай. Ініцыятар антырэлігійнай кампаніі. У выніку шэрагу непрадуманых рашэнняў М. Xрушчова ў галіне кіраўніцтва сельскай гаспадаркай пагоршылася забеспячэнне гарадскога насельніцтва прадуктамі харчавання. Неабгрунтаванымі былі яго заклікі «дагнаць і перагнаць Амерыку» і абяцанні пабудаваць камунізм да 1980 года.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118638378 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Nikita Sergeyevich Khrushchev // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Nikita Khrushchev // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118638378 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
- ↑ Новодевичье кладбище
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Мядведзеў Р. М. С. Хрушчоў: Палітычны партрэт / Рой Мядзведзеў / пер. з рус. — Мн.: Беларусь, 1989.
- Нікіцін М. Г. Хрушчоў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Генеральныя сакратары ЦК КПСС
- Іосіф Сталін
- Старшыні Савета Міністраў СССР
- Нарадзіліся 15 красавіка
- Нарадзіліся ў 1894 годзе
- Нарадзіліся ў Курскай губерні
- Памерлі 11 верасня
- Памерлі ў 1971 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Члены КПСС
- Члены ЦК КПСС
- Члены Палітбюро ЦК КПСС
- Выпускнікі Данецкага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Героі Савецкага Саюза
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Суворава I ступені
- Кавалеры ордэна Кутузава I ступені
- Кавалеры ордэна Суворава II ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За аднаўленне прадпрыемстваў чорнай металургіі поўдня»
- Узнагароджаныя медалём «За асваенне цалінных зямель»
- Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
- Лаўрэаты Міжнароднай Ленінскай прэміі «За ўмацаванне міру паміж народамі»
- Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі
- Героі НРБ
- Кавалеры ордэна Георгія Дзімітрава
- Кавалеры ордэна Белага льва
- Кавалеры ордэна «Каралі Ніла»
- Кавалеры Ордэна Зоркі Сацыялістычнай Рэспублікі Румынія
- Кавалеры ордэна Карла Маркса
- Кавалеры ордэна Сухэ-Батара
- Асобы
- Нарадзіліся 17 кастрычніка
- Кіраўнікі СССР
- Леніністы
- Тройчы Героі Сацыялістычнай Працы
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4 склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
- Першыя сакратары ЦК КП Украіны