Стафан Францкевіч-Радзімінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стафан Францкевіч-Радзімінскі
Бродзіц[d]
Бродзіц[d]
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]
староста слонімскі[d]
харунжы новагародскі[d]
каралеўскі дваранін[d]

Нараджэнне каля 1610
Смерць 16 жніўня 1693(1693-08-16)
Род Францкевічы-Радзімінскія[d]
Бацька Ян Францкевіч-Радзімінскі[d]
Маці N з Нарушэвічаў[d]
Жонка Марыяна з Раецкіх[d]
Дзеці Гедэон Міхал Францкевіч-Радзімінскі і Альжбета Ганна Францкевіч-Радзімінская[d]
Веравызнанне кальвінізм
Бітвы

Стафан Францкевіч-Радзімінскі (? — 1693) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Францкевічаў-Радзімінскіх герба «Бродзіц». Малодшы сын харужага лідскага Яна і невядомай з Нарушэвічаў. Харужы новагародскі ў 1654 годзе, каралеўскі дваранін, староста слонімскі.

Удзельнічаў у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—1634 гадоў, у бітве з украінскім казакамі пад Зборавым у 1649 годзе[ru], у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў. Вызначыўся ў Хацінскай бітве 1673 года, у Венскай кампаніі 1683 года.

Шмат разоў з 1648 года выбіраўся паслом на соймы, уваходзіў у шматлікія соймавыя камісіі.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Быў некалькі разоў быў жанаты: спачатку з Крышкоўскай, потым з Ежавай Храптовічавай і, нарэшце, з Марыянай з Раецкіх, ваевадзянкай менскай, з якой пакінуў дачку Ганну Эльжбету і двух сыноў. Адзін з іх, Міхал Гедэон, быў харунжым надворным літоўскім[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]