Брушка даўжынёй 18-25 мм, ад цёмна-жоўтага да ярка-чырвонага колеру. Крылы з шырокай карычневай перавяззю перад верхавінай. Даўжыня задніх крылаў 21-27 мм.
Цыкл развіцця 1—2 гады. Лічынкі жывуць у невялікіх слабапраточных вадаёмах, моцна зарослых воднай расліннасцю. Лёт імага ў другой палове лета і ў пачатку восені. Палёт слабы, пырхлівы, асобіны часта садзяцца на субстрат.