Страката афарбаваныя. Валодаюць буйнымі фасетачныя вачыма, двума парамі моцных празрыстых крылаў і падоўжаным целам. Ад прадстаўнікоў іншай буйной групы атрада — Zygoptera — адрозніваюцца перпендыкулярным да падоўжнай восі цела палажэннем крылаў у спакойным стане. Вочы ў шэрагу відаў сутыкаюцца на патыліцы.
Звычайна сустракаюцца паблізу вадаёмаў і балотаў, бо іх лічынкі («німфы») жывуць у вадзе. На Беларусі вядома больш за 30 відаў з сямействаў бабак, дзедак, каромыслаў, кардулегастыдаў, сапраўдных стракоз.
Ператварэнне няпоўнае. Яйцы адкладваюць у тканкі водных раслін, ваду, на прыбярэжны грунт. Лічынкі развіваюцца ў вадзе. Перамяшчаюцца рэзкім выштурхоўваннем вады з задняй кішкі (рэактыўны рух).
Пісаненка А. Д.Разнакрылыя стракозы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.