Страсбургскае пагадненне (1675)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку

Стра́сбургскае пагадне́нне 1675 года — першая міжнародная дамова па забароне выкарыстання хімічнай зброі, заключаная паміж Францыяй і Свяшчэннай Рымскай імперыяй 27 жніўня 1675 года ў Страсбургу.

У 1672 годзе падчас аблогі Гронінгена (Галандыя) нямецкія войскі ўжылі кідальныя снарады з дададзенай беладоннай, каб надаць ім атручвальныя ўласцівасці. Праз тры гады Францыя і Свяшчэнная Рымская імперыя падпісалі ўгоду, паводле якой абавязваліся не ўжываць на вайне «падступныя і смуродныя» атрутныя рэчывы[1].

Наступнае падобнае пагадненне па выкарыстанні хімічнае зброі адбылося толькі ў 1925 годзе (Жэнеўскі пратакол).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. С.В. Голованов. Теоретико-правовые проблемы толкования понятий права вооружённых конфликтов и история развития международного права(руск.)  // Сацыяльна-эканамічныя і прававыя даследаванні : навукова-практычны і інфармацыйна-метадычны часопіс. — Мн.: прыватная ўстанова адукацыі «БІП — інстытут правазнаўства», 2013. — № 3. — С. 30.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Clarke, Robin. We all Fall Down: The Prospect of Biological and Chemical Warfare. — London: Allen Lane; The Penguin Press, 1968.