Перайсці да зместу

Струменная помпа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Схема інжэктара
Эрліфт

Струме́нная по́мпа[1] — прылада для нагнятання (інжэктар) або адсмоктвання (эжектар) вадкіх або газападобных рэчываў, транспартавання гідрасумесей (гідраэлеватар).

Прынцып дзеяння струменнай помпы заснаваны на захапленні напамоўваемага (адпампоўваемага) рэчыва струменем вадкасці, пары ці газу, які выцякае з сапла з вялікай хуткасцю. Адрозніваюць вадкаструменныя, параструменныя і газаструменныя помпы.

Асноўнымі элементамі струменнай помпы з’яўляюцца рабочае сапло, прыёмная камера, камера змешвання і дыфузар.

Струменныя помпы выкарыстоўваюцца у сістэмах падачы паліва, зварачных гарэлках, пад’ёму вады са свідравін (эрліфты), там, дзе немагчыма выкарыстанне звычайных помп (напрыклад, у агрэсіўным асяроддзі) і інш. Валодаюць нізкім ККДз, але добрай надзейнасцю.

Зноскі

  • Леановіч І. І. Струме́нная по́мпа // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 210. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Насос / Квитковский Ю. В. // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Самойлов К. И. Морской словарь. — М.—Л.: Государственное Военно-морское Издательство НКВМФ Союза ССР, 1941. (руск.)
  • Струйный насос // Энциклопедический словарь по металлургии. / Главный редактор Н. П. Лякишев. — М.: Интермет Инжиниринг, 2000. (руск.)