Стрыгальны агрэгат
Стрыга́льны агрэга́т[1] — камплект абсталявання для стрыжкі сельскагаспадарчых жывёл (авечак, коз, вярблюдаў, лам і інш.).
У склад стрыгальнага агрэгата ўваходзяць стрыгальгальная машынка, электрычны або механічны прывод і іншае тэхналагічнае абсталяванне. Працэс стрыжкі можа быць арганізаваны на стацыянарных і вынасных, пераносных або перасоўных стрыгальных пунктах. Колькасць рабочых месцаў у адным агрэгаце можа складаць ад 1 да 60. Колькасны і якасны склад стрыгальнага абсталявання вызначаецца канкрэтнымі ўмовамі гаспадаркі: пародай жывёл і іх колькасцю, тэхналогіяй утрымання і размяшчэннем іх на тэрыторыі гаспадаркі, прыродна-кліматычнымі ўмовамі і да т. п.
Рухавік электрычнага прывода сілкуецца напружаннем 229/380 або 36 В і частатой 50 або 200 Гц. Стрыгальныя машынкі прыводзяцца ў дзеянне ад убудаванага электрычнага рухавіка або ад знешняга рухавіка праз механічную перадачу (гнуткі вал, карданная перадача). Таксама бываюць стрыгальныя апараты з прыводам ад рухавіка ўнутранага згарання, напрыклад ад трактара праз вал адбору магутнасці.
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Кандрацьеў В. М. Стрыга́льны агрэга́т // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 214. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Стригальный агрегат // Сельскохозяйственный энциклопедический словарь / Редкол.: В. К. Месяц (гл. ред.) и др.. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — 656 с. — 100 000 экз. (руск.)
- Стригальный агрегат // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Шинина И. А. Производство надёжных и безопасных стригальных агрегатов в России // Сельскохозяйственный журнал, 2014. (руск.) (Праверана 10 чэрвеня 2023)
- Устройство и правила эксплуатации технических средств машинной стрижки овец // Технологии и технические средства в сельском хозяйстве Архівавана 10 чэрвеня 2023. (руск.) (Праверана 10 чэрвеня 2023)