Стрыгальная машына (тэкстыльная прамысловасць)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Стрыгальны станок)
Стрыга́льная машы́на[1] — машына для выдалення канцоў валокнаў, нітак, вузлоў, петляў, выраўноўвання вышыні ворсу, ачысткі тэкстыльнага, трыкатажнага палатна, штучнага футра і лямцу шляхам стрыжкі.
Рабочымі органамі стрыгальнай машыны з’яўляюцца цыліндр з замацаванымі на ім востра заточанымі стальнымі лопасцямі (так званымі пёрамі[1]), які хутка верціцца, і нерухомы нож. Таксама бываюць машыны з наждачнымі цыліндрамі (валамі).
У залежнасці ад напрамку апрацоўкі: падоўжныя (стрыгуць уздоўж тканіны) і папярочныя[1].
Зноскі
- ↑ а б в БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Стрыга́льная машы́на // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 214. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- ГОСТ 28127-89 (ИСО 1506-82) Оборудование красильно-отделочное текстильной промышденности. Термины и определения. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Стригальная машина // Большая энциклопедия Нефти и Газа (руск.) (Праверана 10 чэрвеня 2023)
- Шелковые текстильные волокна и ткани. Оборудование для подготовки тканей: стригальные машины. (руск.) (Праверана 10 чэрвеня 2023)