Баваўняная прамысловасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Калаўрот «Джэні», вынайдзены Джэймсам Харгрыўсам

Баваўняная прамысловасць — галіна тэкстыльнай прамысловасці, якая аб’ядноўвае прадзільную, ткацкую, круцільнаніткавую і фарбавальна-аздобную вытворчасць.

Сыравіна, вырабы[правіць | правіць зыходнік]

Баваўняная прамысловасць вырабляе паркаль, бязь, сацін, тканіны плацельныя, мэблева-дэкаратыўныя, ворсавыя, ручніковыя, тэхнічныя ніткі, корд і таму падобнае. Асноўнай сыравінай для баваўнянай прамысловасці з’яўляецца бавоўна.

Гісторыя прамысловасці[правіць | правіць зыходнік]

Ручная вытворчасць тканін з бавоўны была вядома задоўга да н. э. у Індыі і Кітаі. Новая гісторыя баваўнянай прамысловасці пачынаецца ў Англіі, дзе ў другой палове XVIII стагоддзя ствараецца машынная вытворчасць баваўняных тканін.

У Расіі першыя адносна вялікія баваўняныя прадпрыемствы паўсталі ў другой палове XVIII і пачатку XIX стагоддзя ў Маскоўска-Уладзімірскім раёне, а таксама ў Астраханскай і Пецярбургскай губернях. Механізацыя баваўнянай вытворчасці ў Расіі пачалася з заснавання ў 1798 годзе пад Санкт-Пецярбургам Аляксандраўскай мануфактуры. Баваўняная прамысловасць у Расіі ў вялікай ступені залежала ад замежжа. Перад Першай сусветнай вайной амаль палова перапрацоўванай сыравіны завозілася з іншых краін. У 1913 годзе ў Расіі было выраблена 2672 мільёнаў метраў баваўняных тканін.

Баваўняная прамысловасць расла высокімі тэмпамі ў КНР, Польшчы, Чэхаславакіі, Балгарыі, ГДР. У КНР у 1957 годзе выраблялася баваўняных тканін звыш 5000 мільёнаў метраў, што амаль у 5 разоў больш, чым у 1949 годзе.

У краінах Заходняга свету ў XX стагоддзі баваўняная прамысловасць была найбольш развіта ў ЗША, дзе ў 1958 годзе вытворчасць баваўняных тканін склала 8100 мільёнаў метраў, у Вялікабрытаніі — 1306 мільёнаў, Францыі — 223 тысяч тон, Італіі — 114,4 тысяч тон і ў Японіі — 2653 мільёнаў метраў квадратных.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]