Стрый (рака)
Стрый | |
---|---|
укр. Стрий | |
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 232 км |
Басейн | 3 060 км² |
Расход вады | 45,2 м³/с (17-ы км) |
Вадацёк | |
Выток | Вэрхнячка (вёска) |
• Месцазнаходжанне | Усходнія Карпаты |
• Каардынаты | 48°46′49″ пн. ш. 23°16′34″ у. д.HGЯO |
Вусце | Днестр |
• Месцазнаходжанне | у 10 км ад горада Жыдачыва |
• Каардынаты | 49°23′49″ пн. ш. 24°12′36″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Днестр → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Львоўская вобласць |
Раёны | Туркіўскі раён, Сколіўскі раён, Стрыйскі раён, Жыдачыўскі раён |
![]() ![]() |
|
![]() |
Стрый (укр.: Стрий) — рака ў Львоўскай вобласці Украіны, правы прыток ракі Днестр. Даўжыня 232 км, плошча басейна 3060 км².
Рака бярэ пачатак ва ўсходніх Карпатах, на схіле гары Яварнік (1120,6 метра). Большая частка рэчышча пралягае па вузкай даліне. Упадае ў Днестр у 10 км ад горада Жыдачыў. Галоўны прыток — Опір, таксама прытокі — Крушальніца (правы), Завадка (правы), Вялікая Рэчка (правы), Жыжава (правы), Гуснянка (левы).
Характэрна вясновае разводдзе, летне-восеньскія паводкі (нярэдкія і зімой). Лядовыя з’явы на Стрыю звычайна з лістапада да красавіка, ледастаў працягваецца 2-5 месяцаў. На рацэ пабудавана Завадзіўская ГЭС.
Берага пакрытыя іглічнымі і змяшанымі лясамі, густа заселеныя. На рацэ размешчаны гарады Турка, Стрый, Жыдачыў. Развіты водны турызм.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |