Жыдачыў
| Горад | |||||
| Жыдачыў | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| укр.: Жидачів | |||||
|
|||||
| 49°23′00″ пн. ш. 24°08′00″ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Вобласць | Львоўская вобласць | ||||
| Раён | Стрыйскі раён[d] | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Вышыня цэнтра | 261 ± 1 м | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 10353 чалавекі (2022) [1] | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 3239 | ||||
| Паштовы індэкс | 81700 | ||||
| КААТУУ | 4621510100 | ||||
| meriya-zhydachiv.lviv.ua | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Жыдачыў (укр.: Жида́чів) — горад раённага значэння ў Львоўскай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Жыдачыўскага раёна. Адзін з найстарадаўнейшых гарадоў Галічыны. Размешчаны на мяжы Падольскага ўзвышша і ўпадзіны Перадкарпацця, за 3 км ад упадзення ў Днестр ракі Стрый.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першае пісьмовае згадванне аб горадзе датуецца 1164 годам, калі ён узгадваецца як Удзеч (або Зудзечаў). У далейшым у дакументах зафіксавана яшчэ каля 25 назваў горада. У 1393 годзе горад атрымаў магдэбургскае права, якое садзейнічала яго эканамічнаму развіццю. Ён стаў адным з буйных гарадоў Галічыны, цэнтрам гандлю соллю. Акрамя таго, жыхары займаліся земляробствам і рамёствамі. Гэтыя заняткі адлюстраваны на гербе горада 1653 года — белая саляная галава, нарог ад плуга, сэрцападобныя шчыт.
Каталіцкі прыход у горадзе быў утвораны ў 1301 годзе. У той час храм быў драўляным, яго атачалі могілкі. Вядома, што ў 1387 годзе кароль Ягайла дараваў мясцоваму касцёлу сяло Рагозна. У 1415 годзе брат караля, Свідрыгайла, які валодаў гэтым краем з 1403 года, упрыгожыў мясцовы храм. У 1602 годзе было пачата будаўніцтва каменнага касцёла.
У 1676 годзе кароль Ян Сабескі, рыхтуючыся да вайны з турэцкім войскам, стаяў лагерам каля Жыдачава. Баі доўжыліся амаль месяц, вырашальнай стала бітва 17 кастрычніка 1676 года. Кароль падпісаў з туркамі мірнае пагадненне, адабраў 12 тыс. чал. палонных, якіх гналі ў Турцыю, і адслужыў урачысты малебен з нагоды перамогі ў мясцовым касцёле.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| ||||||
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Помнікі даўніны
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе захаваліся рэшткі старажытнага гарадзішча і замка XII—XIV стагоддзяў, ёсць цудатворны абраз Маці Божай — Жыдачыўская Аранта (1406 год, знаходзіцца ва Уваскрасенскай царкве).
Адной з асноўных гістарычных славутасцяў з’яўляецца касцёл (з 1990—х гадоў — зноў дзеючы), у якім у савецкі час спачатку быў аўтавакзал, а затым — краязнаўчы музей.
Захаваліся старыя панскія стайні, у якіх размешчаны навучальныя класы і гаражы мясцовага прафесійна-тэхнічнага вучылішча.

