Стрынгер (суднабудаўніцтва)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Стры́нгер[1] (англ.: stringer ад string звязка, шнур, строчка, прывязваць, змацоўваць) — падоўжны элемент набору корпуса судна у выглядзе ліставой або профільнай (таўровай) бэлькі.

Стрынгеры бываюць днішчавымі, скулавымі, палубнымі і бартавымі[2]. Прымаюць удзел у забеспячэнні трываласці корпуса карабля. Пры падоўжнай сістэме набору корпуса з’яўляюцца бэлькамі галоўнага кірунку, пры папярочнай — крыжаванымі сувязямі[3].

Днішчавы стрынгер — суцэльная або разрэзаная бэлька: ліставая ў адзінарным дне, профільная — у двайным дне[2].

Скулавы стрынгер — ліставая непранікальная бэлька, якая абмяжоўвае двайное дно ў раёне скулы[2].

Бартавы стрынгер — профільная або ліставая бэлька, якая злучаецца з абшыўкай бартоў і шпангоўтамі[2].

Палубны стрынгер — патоўшчаны крайні пояс палубнага насцілу, які прымыкае да борта[2].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. БелЭн 2002.
  2. а б в г д ВМС 1990.
  3. Стри́нгер // Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Стры́нгер // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 216. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Стри́нгер // Военно-морской словарь / Чернавин В. Н. (гл. ред.). — М.: Воениздат, 1990. — С. 411. — 511 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00174-X. (руск.)
  • Большая морская энциклопедия [Электронный ресурс]. — Москва : Новый диск : Gers Co, 2006. — 1 Электрон. опт. диск (CD) : зв., цв.; 12 см. (руск.)
  • Стрингер // Военно-морской словарь для юношества: Около 10 000 слов (руск.) / Под общ. ред. П. А. Грищука. — 2-е изд.. — М.: ДОСААФ, 1988. — С. 434. — 560 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-7030-0298-2.
  • ГОСТ 13641-80. Элементы металлического корпуса надводных кораблей и судов конструктивные. Термины и определения. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]