Студэнцкая думка (1988)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Студэнцкая думка»
Арыгінальная
назва
Студэнцкая думка
Тып часопіс
Краіна
Заснавана лістапад 1988
Мова беларуская

«Студэ́нцкая ду́мка»беларускамоўны часопіс, першы нумар якога выдадзены ў Мінску ў лістападзе 1988 года студэнцкім патрыятычным згуртаваннем «Світанак».[1] Першапачаткова выдаваўся на 8 старонках фармату[en] А5. Першым рэдактарам часопіса быў 5-курснік Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Ігар Міхно. У 1990 годзе Задзіночанне беларускіх студэнтаў пераняло выданне часопіса, рэдактарам якога стаў Зміцер Вайцяховіч. У выніку наклад часопіса да канца года вырас з 1000 да 5000 асобнікаў, выраб якіх ажыццяўляўся на ротапрынтах[de] у навукова-даследчых інстытутах паводле прыватных вусных дамоваў. 13 красавіка 1999 года Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь афіцыйна зарэгістравала часопіс.

Зноскі

  1. Часопісу «Студэнцкая Думка» — 10 год. Generation.bY. Праверана 15 мая 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]