Стужачнапільны станок
Стужачнапі́льны стано́к[1] — станок, прызначаны для распілоўвання разнастайных матэрыялаў (металы, горныя пароды, драўніна, будаўнічыя матэрыялы і інш.).
Першы патэнт на канструкцыю стужачнапільнага станка для апрацоўкі драўніны быў атрыманы англійскім інжынерам Уільямам Ньюберы ў 1807 годзе[2]. У 1866 годзе французская фірма «Panhard & Levassor» стварыла стужачнапільны станок для рэзкі металаў, а першы стужачнапільны станок з індывідуальным электрычным прыводам з’явіўся ў 1911 годзе[2].
Рабочым інструментам станка з’яўляецца замкнёная ў кольца стужачная піла, нацягнутая на два шківы. Адзін са шківоў вядучы, другі абсталяваны прыстасаваннем для нацяжэння пілы. Шківы знаходзяцца на трывалым каркасе — пільнай раме. Паблізу верхняга шківа размяшчаецца прылада для ўлоўлівання стужачнай пілы пры яе аварыйным разрыве[2]. У залежнасці ад канструкцыі і размяшчэння пільнай рамы, стужачнапільныя станкі бываюць вертыкальнымі, гарызантальнымі і з нахільнай рамай. Бываюць станкі з адной пілой і шматпільныя.
Сучасныя стужачнапільныя станкі і стужачныя пілы забяспечваюць розныя патрэбы рэзкі: контурнае пілаванне, адрэзка пад вуглом, рэзка пакетаў нарыхтовак рознага профілю і сячэння з добрай дакладнасцю. Яны могуць быць абсталяваны лічбавым праграмным кіраваннем.
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б в Морозов А. Столярные ленточнопильные станки // ЛесПромИнформ № 5 (79), 2011 г. (руск.) (Праверана 25 чэрвеня 2023)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Стужачнапі́льны стано́к // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сычёв Ю. И. Ленточнопильный станок // Горная энциклопедия: [в 5 томах] / гл. ред. Е. А. Козловский. — М.: «Советская энциклопедия», 1987. — Т. 3. Кенган — Орт. — 592 с. — 56 540 экз. — ISBN 5-85270-007-X. (руск.)
- Элимелах, С. З. Технология ленточного пиления / С. З. Элимелах. — Минск: ООО «ТМ АРГО-Графико», 2006. — 135 с. (руск.)
- Основы ленточного пиления и станки: учебно-методическое пособие для лабораторных работ (Праверана 25 чэрвеня 2023) / Ю. Р. Маркевич [и др.]; под ред. Э. М. Дечко, Ю. Р. Маркевича. — Мн.: БНТУ, 2014. — 80 с. 75 экз. — ISBN 978-985-550-335. (руск.)
- Ленточнопильный станок // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стужачнапільны станок
- Морозов А. Столярные ленточнопильные станки // ЛесПромИнформ № 5 (79), 2011 г. (руск.) (Праверана 25 чэрвеня 2023)