Перайсці да зместу

Стужыца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стужыца
катэгорыя МСАП Ia: строгі прыродны рэзерват[d][1]
Размяшчэнне СлавакіяПрэшаўскі край, раён Сніна, Nová Sedlica
Плошча 761,49 га
Дата заснавання 1908, 1993
physical
Стужыца
Стужыца

Сту́жыца (славацк.: Stužica) — унікальны некрануты першабытны букавы лес, які захаваўся ва Усходніх Карпатах. Размешчаны ў Славакіі на граніцы з Украінай і Польшчай.

Гэты лес знаходзіцца пад абаронай з 1908 года, калі быў створаны рэзерват «Стужыца» на плошчы 3,3 км², а ў 1993 годзе ён стаў Нацыянальным запаведнікам, які выцягнуўся ўздоўж ракі Уж амаль на 45 км і займае тэрыторыю паміж аўтадарогай Вялікі Беразны — Ужокскі перавал і дзяржаўнай граніцай.

У 2007 годзе Стужыца і яшчэ тры навакольныя запаведныя тэрыторыі разам з шасцю запаведнікамі на Украіне былі абвешчаныя часткай Сусветнай спадчыны — некранутыя букавыя лясы Карпатаў.

Зноскі

  1. Nationally designated areas (CDDA) Праверана 26 чэрвеня 2021.