Ступенная кніга

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ступенная кніга Шырокай рэдакцыі, з дапаўненнямі (сярэдзіна XVII ст.), разгорнутая на Жыціі княгіні Вольгі, змяшчае апавяданне «о прихождении в Царьград блаженныя Ольги и крещении ея». Захоўваецца ў ГГМ.

Ступенная кніга — адзін з буйнейшых помнікаў рускай гістарычнай літаратуры XVI ст., апавядае гісторыю са найстаражытнейшых часоў да 1560-х гадоў. Змяшчае значную колькасць унікальных вестак, верагоднасць якіх не вызначана. Увабрала ў сябе значную колькасць твораў старажытнай кніжнасці, часам часткова, часам цалкам.

Пісалася па добраславенні мітрапаліта маскоўскага Макарыя, імаверна, для вялікага князя маскоўскага Івана Васілевіча. Укладальнік Ступеннай кнігі — пратапоп Дабравешчанскага сабора Маскоўскага крамля, духоўнік вялікага князя Андрэй, будучы мітрапаліт Афанасій[1].

Ідэйны змест[правіць | правіць зыходнік]

«Ступенная кніга» была спробай сістэматычнага выкладу гісторыі. Яе задумай было выяўленне фундаментальнай карціны гісторыі Маскоўскай дзяржавы як увасаблення царства Божага на зямлі ў выглядзе лесвіцы, прыступкамі («ступенямі») якой былі здзяйсненні князёў-уладароў, а вышэйшай кропкай — уладарства вялікага князя Івана Васілевіча, які прыняў царскі тытул[2] . Кніга падзелена на 17 граняў або ступеняў і ахоплівае час ад княжання Уладзіміра Святаславіча да Івана Васілевіча ўключна. У «Ступеннай кнізе» праслаўляецца маскоўская манархія і сцвярджаецца ідэя боскага паходжання самадзяржаўнай улады. «Ступенная кніга» звязвае паходжанне ўладарнага маскоўскага роду з рымскім імператарам Аўгустам, спадкаемцамі якога абвяшчаліся вялікія князі кіеўскія, а затым уладзімірскія і маскоўскія. «Аўгустаўскае паданне» грунтуецца на Сказанні пра князёў Уладзімірскіх.

Другі комплекс ідэй Ступеннай кнігі прысвечаны саюзу свецкай і духоўнай улады. Апісанні князёў і ўладароў маюць жыційны характар — славаслоўе іх «святых подзвігаў» і «праўдзівай набожнасці». У кожную грань уключана і жыццяпіс «свяцейшых» з мітрапалітаў. Ступенная кніга ў XVII стагоддзі была адным з найбольш папулярных гістарычных твораў. Сюжэты, змешчаныя ў ёй былі выяўлены ў манументальным насценным жывапісе XVI—XVII стагоддзяў (роспіс 1564—1565 гадоў маскоўскага Архангельскага сабора і іншых).

Гістарыяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш раннімі спісамі Ступеннай кнігі лічацца Волкаўскі, Томскі і Чудаўскі.

XVIII стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]

У XVIII стагоддзі Ступеннай кнігай часта карысталіся даследчыкамі, аднак іх найбольш цікавіў непасрэдна змест, а не асаблівасці помніка як гістарычнай крыніцы. Васіль Тацішчаў выказаў здагадку, што Ступенная кніга напісана ў канцы XIV — пачатку XV стагоддзя мітрапалітам Кіпрыянам. Гэта здагадка паўтаралася пасля гісторыкамі XVIII стагоддзя, аднак заставалася без аргументацыі.

У канцы XVIII стагоддзя тэкст Ступеннай кнігі выданы Герхардам Мілерам, які падзяляў думку Тацішчава адносна аўтарства, аднак акрамя Кіпрыяна, у загалоўку назваў другога аўтара — мітрапаліта Макарыя. У гэты перыяд навукоўцы даволі часта звяртаюцца да інфармацыі, якая змяшчаецца ў Ступеннай кнізе.

Міхаіл Ламаносаў выкарыстаў Ступенную кнігу як адну з крыніц для сваёй працы «Древняя Российская история от начала Российского народа до кончины князя Ярослава I или до 1054 года». На рукапісах, якімі карыстаўся Ламаносаў, захаваліся яго паметкі, ёсць яны і на спісе Ступеннай кнігі, які быў у навукоўца.

Да дасягненняў даследчыкаў XVIII ст. адносяць першую навуковую характарыстыку Ступеннай кнігі, Готліб Баер назваў яе «галоўным рускім летапісам» (das russische Haupt-Chronikon), а таксама адзначыў аўтарытэт, які мела кніга сярод рускіх кніжнікаў.

XIX стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]

Першая спроба вывучэння ўласна тэксту Ступеннай кнігі здзейснена ў XIX стагоддзі, у 1813 годзе ў «Весніку Еўропы», які выдаваў М. Т. Качаноўскі, Канстанцін Калайдовіч апублікаваў артыкул пра аўтарства Ступеннай кнігі, дзе раскрытыкаваў меркаванне пра аўтарства ў часы Кіпрыяна. Даследчык таксама лічыў, што не быў датычны стварэння і мітрапаліт Макарый.

Волкаўскі спіс[правіць | правіць зыходнік]

Пасярэдніцтвам Калайдовіча Маскоўскі галоўны архіў Міністэрства замежных спраў набыў у паэта А. А. Волкава калекцыю рукапісаў, сярод якіх быў спіс Ступеннай кнігі (цяпер: РГАДА. Ф.181 (собр. МГАМИД) 185). Даследчык даў апісанне рукапісу: «Книга Степенная царского родословия, содержащая российскую историю; прерывается княжением Александра Невского. Из оглавления видно, что вся книга доведена была до кончины царя Василия Ивановича. — Писана в 4 полууставом и скорописью в XVI—XVII веках».

Платон Васенка, які азнаёміўся з гэтым рукапісам праз стагоддзе, датаваў яго XVII стагоддзем. Пасля Аляксей Сірэнаў вызначыў, што Волкаўскі спіс быў рукапісам-чарнавіком Ступеннай кнігі.

Збор спісаў Ступеннай кнігі[правіць | правіць зыходнік]

П. М. Строеў (1796—1876) у сваім Бібліяграфічным слоўніку ўпершыню паспрабаваў сабраць спісы Ступеннай кнігі, назваў 16 рукапісаў. І. П. Сахараў пісаў таксама, што мае спіс Ступеннай кнігі «без жыцій і словаў», якую лічыць «Кіпрыянаўскай Ступеннай». Пасля Васенка спрабаваў адшукаць спіс, пра які згадваў Сахараў, але не здолеў знайсці. У 1845 годзе апублікавана вестка пра знаходку яшчэ аднаго важнага спісу помніка — Чудаўскага спісу. Знаходка тады не расцэньвалася як сенсацыя. І. М. Снягіроў звярнуў увагу на паметку ў кнізе «Книга Чудова монастыря собрана смиренным Афанасием митрополитом всеа Руси». У 1903 годзе выйшла манаграфія М. С. Дзяржавіна пра крыніцы Ступеннай кнігі. Даследчык атаясняў Ступенную кнігу з гіпатэтычным зборам XIV стагоддзя, «Уладзімірскім паліхронам». Гэтая і некаторыя іншыя высновы астатнім даследчыкам падаюцца неймавернымі.

XX стагоддзе[правіць | правіць зыходнік]

Даследаванні Васенкі[правіць | правіць зыходнік]

Новы этап у вывучэнні Ступеннай кнігі звязаны з Платонам Васенкам, які ўпершыню выдае манаграфічнае даследаванне па гісторыі тэксту помніка («„Книга Степенная царского родословия“ и её значение в древнерусской исторической письменности»), а пазней падрыхтаваў да выдання тэкст Ступеннай, апублікаваны ў 1908—1913 гадах. Даследчык параўнаў 64 рукапісаў, якія змяшчаюць тэкст помніка, вылучыў тры асноўныя тыпы тэксту. Крытэрыем служыла наяўнасць пэўных артыкулаў у тэкстах рукапісаў, а таксама дэфекты тэксту. Ён таксама схіляўся да таго, што аўтарам Ступеннай кнігі быў мітрапаліт Афанасій. У прыватнасці, Васенка паказваў на датавальныя прыкметы, якія ўкладаліся ў прамежак 1555—1563 гадоў. Згадка Ступеннай кнігі ёсць у "Жыціі Міхаіла Клопскага ", напісаным у 1531 годзе, аднак, Васенка пераглядзеў найбольш раннія рэдакцыі Жыція і вызначыў, што ў іх няма згадкі Ступеннай.

У 1904 годзе выйшла манаграфія, прысвечаная Ступеннай кнізе, якая аб’ядноўвала матэрыял папярэдніх артыкулаў. Планавалася выданне другога тому пра ўплыў Ступеннай кнігі на рускую кніжнасць. Матэрыялы для такога даследавання былі, але яго аналізу Васенка так і не пачаў.

Пасля рэвалюцыі 1917 года да вывучэння Ступеннай кнігі вярнуліся толькі ў сярэдзіне XX стагоддзя. М. К. Гудзій у «Истории древней русской литературы» ў 1945 годзе падкрэсліў неабходнасць вывучэння Ступеннай. У 1952 годзе пад яго кіраўніцтвам была абаронена дысертацыя У. У. Кускова, прысвечаная крыніцам Ступеннай кнігі.

Томскі спіс[правіць | правіць зыходнік]

Важным момантам у гісторыі вывучэння рукапіснай традыцыі Ступеннай кнігі было выяўленне М. М. Пакроўскім рукапісу, якая змяшчае тэкст помніка і захоўваецца ў Томскім краязнаўчым музеі (цяпер: собр. ТОКМ 7903/2). Томскі спіс — адзін з самых старажытных спісаў Ступеннай і, магчыма, нейкім чынам звязаны з вялікім князем Іванам IV.

Упершыню з часу Васенкі за сістэматызацыю рукапіснай традыцыі помніка ўзяўся Д. А. Сяроў. Яго дысертацыя «Степенная книга редакции Ивана Юрьева» (Л., 1991) прысвечана адной з позніх рэдакцый помніка. Даследчык, робячы сістэматызацыю рукапісаў, у складзе якіх змешчана Ступенная, разглядаў тэксты дабаўленых артыкулаў і помнікаў, якія былі побач Ступеннай у гэтых рукапісах. Класіфікацыя Сярова адрознівалася ад прапанаванай Васенкам.

Тэматычныя кірункі[правіць | правіць зыходнік]

Такім чынам, у навуцы склалася некалькі асноўных тэматычных кірункаў у вывучэнні Ступеннай кнігі. У першай групе прац разглядаецца рукапісная традыцыя Ступеннай кнігі. Даследаванні ў гэтым кірунку пачаты Васенкам. Пасля, да праблемы звяртаўся Д. О. Юр’еў. Аднак яго класіфікацыя спісаў не закранае асаблівасцяў тэксту самой Ступеннай, толькі паказвае асаблівасці рукапісаў, якія яе змяшчаюць. Гісторыі тэксту Ступеннай кнігі прысвечана даследаванне А. У. Сірэнава «Степенная книга: история текста». На аснове гэтай тэксталагічнай класіфікацыі рукапісаў з тэкстам Ступеннай было зроблена выданне «Степенная книга по древнейшим спискам» (Т. 1, т. 2).

Другім кірункам было вывучэнне крыніц, якімі карысталіся пры складанні помніка. Пасля працы У. У. Кускова гэтая тэма сябе не вычарпала. Ёй прысвечаны працы А. А. Зіміна, Д. Н. Альшыца, І. У. Курукіна, Г. Д. Ленхоф[3] і А. С. Усачова. У працах Г. Д. Ленхоф, Д. Н. Альшыца і іншых закранаецца таксама пытанне пра адлюстраванні ідэалогіі 1560-х гадоў.

Трэці кірунак — вывучэнні ўплыву Ступеннай кнігі на літаратурную і гістарычную традыцыю XVII—XVIII стст. Тэма такога даследавання заяўлена яшчэ Васенкам, але першае даследаванне — прысвечаная сувязям Ступеннай з пазнейшымі помнікамі кніжнасці доктарская дысертацыя А. У. Сірэнава «Степенная книга и русская историческая мысль XVI—XVIII вв.», як манаграфія выйшла ў 2010 годзе.

Гісторыя рукапіснай традыцыі (гісторыя тэксту)[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 2008 года 145 спісаў Ступеннай кнігі[4]. Па асаблівасцях тэксту іх падзяляюць на некалькі груп.

Лічыцца, што найстаражытнейшыя спісы — Томскі і Чудаўскі, створаны ў Чудаўскім скрыпторыі у 1566—1568 гадах. Тэкст Чудаўскага спісу месцамі другасны ад Томскага[5]. Іншы важны спіс, Піскароўскі, зроблены на мяжы XVI—XVII стст.[4].

У асобную катэгорыю трапляюць так званыя кантамініраваныя спісы, у якіх механічна злучаны тэксты розных спісаў. Такім чынам, яны змяшчаюць рысы спісаў розных груп.

Тры тыпу тэксту[правіць | правіць зыходнік]

Вылучаюць тры асноўных тыпу тэксту. Да I тыпу адносяцца спісы, у якіх змяшчаюць шырокі тэкст з трыма ўводнымі артыкуламі, нататкай «Новыя Цудатворцы» і Сказаннем пра цуды мітрапаліта Алексія. Гэта так званая Шырокая рэдакцыя Ступеннай кнігі. Рукапісаў з падобнымі асаблівасцямі тэксту — 33. Унутры гэтага тыпу вылучаюць дзве групы, якія маюць невялікія стылістычныя адрозненні.

Да II тыпу адносяцца рукапісы, у якіх, наадварот, няма ўводных артыкулаў, нататкі «Новыя Цудатворцы» і Сказання пра цуды мітрапаліта Аляксея. Гэтыя рукапісы былі перапісаны са старажытных асобнікаў Ступеннай кнігі — Томскага і Чудаўскага спісаў. У навуцы ўсе яны класіфікуюцца як спісы Кароткай рэдакцыі Ступеннай.

Да III тыпу адносяць рукапісы, якія змяшчаюць тэкст, цалкам падобны да II тыпу, але з некаторымі лакунамі. Такая рэдакцыя атрымала назву рэдакцыі Іоны Думіна.

Асобнае месца займае спіс МГАМИД 185 (Волкаўскі). Рукапіс напісаны адзінаццацю почыркамі. Тэкст Ступеннай кнігі ў ім месцамі скарочаны. Рэдактарам ў Волкаўскім спісе зроблены праўкі, якія пасля ўлічаны пры стварэнні Чудаўскага і Томскага спісаў. Гэта дае падставы меркаваць, што Волкаўскі спіс быў чарнавіком (арыгіналам) Ступеннай кнігі.

Спачатку быў складзены чарнавік, у якім была здзейснена праўка. Тэкст чарнавога варыянту быў перапісаны ў Чудаўскім і Томскім спісах. Гэтыя два спісы былі архетыпамі для двух відаў кароткай рэдакцыі Ступеннай (адпаведна, Чудаўскага і Томскага відаў). Акрамя таго, з чарнавіка ў канцы XVI — пачатку XVII стст. быў зроблены Піскароўскі спіс, да якога паходзяць спісы Шырокай рэдакцыі Ступеннай кнігі.

Таксама ў канцы XVI ст. фарміруецца група рукапісаў з тэкстам Ступеннай, якая паходзяць не да архетыпу, а да Кароткай рэдакцыі. Гэта рэдакцыя Іоны Думіна. У рукапісах з падобным тэкстам Ступеннай таксама змяшчаецца тэкст Думінскай рэдакцыі Жыція Аляксандра Неўскага. Акрамя таго, адметнай асаблівасцю ёсць некаторыя лакуны ў самім тэкце Ступеннай кнігі ў гэтых спісах.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Степенная книга // Социальное партнёрство — Телевидение. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2016. — (Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов; 2004—). — ISBN 978-5-85270-368-2.
  2. Филюшкин А. И. Сотворение Грозного царя: зачем Н. М. Карамзину был нужен «тиран всея Руси»? // Тетради по консерватизму. 2016. № 4. С. 123—130.
  3. Gail Lenhoff. Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2021. Праверана 4 верасня 2020.
  4. а б УСАЧЕВ А. С. (2008), СОВРЕМЕННЫЕ ИССЛЕДОВАНИЯ СТЕПЕННОЙ КНИГИ.. Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2018. Российская история, ISSN: 0869-5687
  5. Покровский Н. Н. (2012), Афанасий (в миру Андрей), митрополит Московский.. Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2007.

Выданні[правіць | правіць зыходнік]

  • Книга Степенная царского родословия // ПСРЛ. СПб., 1908—1913.
  • Степенная Книга царского родословия: тексты и комментарий / отв. ред. Н. Н. Покровский, Г. Д. Ленхофф. М., 2007—2008. Т. 1: Житие св. княгини Ольги, Степени I—X; Т. 2: Степени XI—XVII. Приложения. Указатели.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Татищев В. Н. История Российская. М.; Л., 1962. Т.1. С. 84
  • Калайдович К. Ф. Известия о древностях славяно-русских и об Игнатии Ферапонтовиче Ферапонтове, первом собирателе оных. М., 1811. С. 14-15.
  • Иконников В. С. Опыт русской историографии. Киев, 1908. Т. 2. кн. 2. С. 1331.
  • Васенко П. Г. Кто был автором «Книги Степенной царского родословия»? // ЖМНП. 1902. Декабрь. — С. 289—306.
  • Васенко П. Г. Печатное издание «Книги Степенной царского родословия» и типы её списков // Известия ОРЯС. — СПб., 1903. — Т. 8. — кн. 3. — С. 99-126.
  • Васенко П. Г. «Книга степенная царского родословия» и ее значение в древнерусской исторической письменности: Ч. 1. — Санкт-Петербург : тип. И. Н. Скороходова, 1904. — [6], IV, 250, [1] с. — (Записки Историко-филологического факультета Императорского Санкт-Петербургского университета ; Ч. 73).