Васіль Мікітавіч Тацішчаў
Васіль Тацішчаў | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
---|---|
Дата нараджэння: | 19 (29) красавіка 1686 |
Месца нараджэння: | |
Дата смерці: | 15 (26) ліпеня 1750[1] (64 гады) |
Месца смерці: | |
Грамадзянства: |
![]() |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці: | падарожнік-даследчык, антраполаг, гісторык, географ, эканаміст, палітык, гісторыя, эканоміка, геаграфія, Лексікалогія |
Валодае мовамі: | руская[1] |
![]() |
Васі́ль Мікі́тавіч Таці́шчаў (29 (19) красавіка 1686, Пскоўскі павет — 26 ліпеня 1750, сядзіба Болдзіна (цяпер Салнечнагорскі раён, Маскоўская вобласць)) — расійскі дзяржаўны дзеяч, гісторык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Маскоўскую інжынерную і артылерыйскую школу. Удзельнік Палтаўскай бітвы (1709). Шмат год кіраваў заводамі на Урале.
Выявіў і надрукаваў кароткую рэдакцыю Рускай праўды, Судзебнік 1550 года. Аўтар першага расійскага энцыклапедычнага слоўніка «Лексікон расійскі гістарычны, геаграфічны, палітычны і грамадскі» (ч. 1—3, 1793, да літары К).
Галоўная праца В. М. Тацішчава — «Гісторыя Расійская» (т. 1—4, 1768—1784; т. 5, 1848) — збор рускіх і замежных летапісных і іншых старажытных крыніц, частка якіх, у т. л. Полацкі летапіс, не збераглася. Часта паводле В. Тацішчава дэталізуюць многія падзеі, у т.л. з гісторыі Беларусі, напрыклад: намер князя Глеба Менскага ў 1119 заваяваць Наўгародскую і Смаленскую землі, час заснавання горада Барысава, паходжанне назвы «Белая Русь», герба Вялікага Княства Літоўскага — «Пагоні» і інш. Аднак, праўдзівасць унікальных звестак В. Тацішчава пастаўлена пад сумненне.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
Папярэднік: - |
Губернатар Астраханскай губерні 1741–1745 |
Пераемнік: Іван Ануфрыевіч Брылкін |
Шаблон:Арганізатары металургічнай прамысловасці ў Расіі і СССР
|
- Нарадзіліся 29 красавіка
- Нарадзіліся ў 1686 годзе
- Нарадзіліся ў Пскове
- Памерлі 26 ліпеня
- Памерлі ў 1750 годзе
- Памерлі ў Расіі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 19 красавіка
- Дзяржаўныя дзеячы Расіі
- Паплечнікі Пятра I
- Постаці гістарыяграфіі XVIII стагоддзя
- Постаці расійскай гістарыяграфіі
- Постаці расійскай геаграфіі
- Заснавальнікі гарадоў
- Род Тацішчавых
- Асобы на марках
- Губернатары Астраханскай губерні