Стэнлі Роўз

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Стэнлі Роўз
Stanley Ford Rous
Стэнлі Роўз
6-ы прэзідэнт ФІФА
1961 — 1974
Папярэднік: Артур Друры
Пераемнік: Жуан Авеланж
 
Адукацыя: Каледж Святога Лукі у Эксетэры
Прафесія: рэферы і футбольны функцыянер
Дзейнасць: футбаліст[d], association football referee[d] і кіраўнік[d]
Нараджэнне: 25 красавіка 1895(1895-04-25)
Матфард, Сафалк, Вялікабрытанія
Смерць: 10 ліпеня 1986(1986-07-10) (91 год)
Лондан, Вялікабрытанія

Стэнлі Форд Роўз (анг. Stanley Ford Rous, 25 красавіка 1895 - 10 ліпеня 1986) — шосты прэзідэнт ФІФА. Знаходзіўся на пасадзе ў перыяд з 1961 па 1974 год. Падданы Вялікабрытаніі.

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Прафесійным футбалістам ніколі не з'яўляўся, пачаў судзейскую практыку ў 1927 годзе з абслугоўвання матчаў ніжэйшых ліг Чэмпіянату Англіі, за судзейскую кар'еру адсудзіў 36 міжнародных паядынкаў. У 1934 годзе судзіў фінал Кубка Англіі, у якім «Манчэстэр Сіці» перамог «Портсмут» з рахункам 2:1. Гэта быў апошні матч у судзейскай кар'еры Роўза.

З 1934 года па 1962 год з'яўляўся главой Англійскай футбольнай асацыяцыі. З 1961 па 1974 год у якасці прэзідэнта ўзначальваў ФІФА.

Знаходзячыся на чале ФІФА Стэнлі Роўз засяродзіў працу ў кірунку выкаранення грубіянства на футбольных палях свету, праца вялася як з суддзямі, так і з нацыянальнымі футбольнымі федэрацыямі. У 1970 годзе ў пераддзвер'і чэмпіянату свету, у футбольныя правілы была ўведзена «жоўтая картка», пасродкам якой суддзям стала прасцей адсочваць грубіянства падчас матчу. Варта адзначыць, што Чэмпіянат свету 1970 года ўвайшоў у гісторыю як адзіны турнір, які абыйшоўся без адзінага выдалення ігракоў з поля[1].

Зноскі

  1. Пьер Ланфранши, Критсиана Айзенберг, Тони Мейсон, Альфред Валь FIFA 100 лет. Век футбола. — Москва: Махаон, 2005. — С. 146. — ISBN 5-18-000705-4.