Перайсці да зместу

Джані Інфанціна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джані Інфанціна
Gianni Infantino
9-ы прэзідэнт ФІФА
2016 — цяперашні час
Папярэднік Ёзэф Блатэр

Нараджэнне 23 сакавіка 1970(1970-03-23) (55 гадоў)
Імя пры нараджэнні італ.: Giovanni Vincenzo Infantino
Грамадзянства
Член у
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
ордэн Дружбы Order of the Niger Order of Friendship Order of the Condor of the Andes Order of Merit
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джані Інфанціна (італ.: Gianni Infantino) — 9-ы прэзідэнт ФІФА, займае гэту пасаду з 26 лютага 2016, швейцарский спартыўны функцыянер.

Джані нарадзіўся на поўдні Швейцарыі, мае італьянскае паходжанне. Мае дыплом адваката. Свабодна валодае італьянскай, французскай і нямецкай мовамі, акрамя таго ведае англійскую, іспанскую і арабскую мовы.

Да пераходу ў УЕФА Джані Інфанціна працаваў генеральным сакратаром Міжнароднага цэнтра вывучэння спорту (CIES) пры універсітэце Неўшатэле, а раней займаў пасаду дарадцы ў розных футбольных арганізацыях, у тым ліку — у прафесійных лігах Італіі, Іспаніі і Швейцарыі.

У Еўрапейскім футбольным саюзе Інфанціна працуе з жніўня 2000 году, у яго кампетэнцыю ўваходзілі юрыдычныя і камерцыйныя пытанні, а таксама праблемы прафесійнага футбола. З 1 кастрычніка 2009 года і да свайго абрання на пост прэзідэнта ФІФА займаў пасаду генеральнага сакратара УЕФА. Раней займаў пасады намесніка генеральнага сакратара УЕФА і старшыня Упраўлення па прававых пытаннях (2007—2009), выконваючы абавязкі дырэктара-распарадчыка УЕФА (люты — травень 2007), старшыня Аддзела юрыспрудэнцыі і ліцэнзавання УЕФА (студзень 2004—2007).

26 лютага 2016 года абраны прэзідэнтам ФІФА, набраўшы ў другім туры галасавання 115 галасоў з 207 магчымых[2][3].

Зноскі