Англійская Прэм’ер-ліга
Англійская Прэм’ер-ліга | |
---|---|
FA Premier League | |
Краіна |
![]() ![]() |
Федэрацыя | УЕФА |
Заснаваны | 1992 |
Кол-ць каманд | 20 |
Узровень у сістэме ліг | 1 |
Выбыванне ў | Чэмпіёншып |
Нацыянальныя турніры |
Кубак Англіі Кубак Англійскай футбольнай лігі Суперкубак Англіі |
Міжнародныя турніры |
Ліга чэмпіёнаў Ліга Еўропы |
Дзеючы пераможца | Ліверпул (1-ы тытул, сезон 2019/20) |
Найбольш тытулаваны | Манчэстэр Юнайтэд (13 разоў) |
TV партнёры |
Sky Sports & BT Sport (Матчы) Sky Sports & BBC (Асноўныя моманты) |
Сайт | www.premierleague.com |
![]() |
Англійская Прэм’ер-ліга (англ. The FA Premier League, да 1992 года — Першы дывізіён) — спаборніцтва для наймацнейшых футбольных клубаў Англіі (гл. Сістэма футбольных ліг Англіі), якое мае статут першараднага футбольнага спаборніцтва Англіі. Англійская Прэм’ер-ліга з’яўляецца найбольш папулярнай спартыўнай лігай у міры, займае першую пазіцыю па сумарным бюджэце (на 2008 год — 2,3 млрд еўра), аднак у сезоне 2007/08 саступіла званне найбольш прыбытковай футбольнай лігі нямецкай Бундэслізе.
Англійская Прэм’ер-ліга была сфарміравана ў 1992 годзе з вышэйшага дывізіёна Футбольнай лігі Англіі. За 28 прайшоўшых сезонаў тытул чэмпіёна Прэм’ер-лігі заваёўвалі толькі 7 клубаў: «Арсенал», «Блэкберн», «Лестэр Сіці», «Ліверпул», «Манчэстэр Сіці», «Манчэстэр Юнайтэд» і «Чэлсі». З іх найбольш паспяховы клуб «Манчэстэр Юнайтэд», які заваёўваў тытул чэмпіёна 13 разоў. У цяперашні час чэмпіёнам з’яўляецца клуб «Ліверпул», які заваяваў тытул у сезоне 2019/20.
Каманды-ўдзельнікі[правіць | правіць зыходнік]
З моманту заснавання Прэм’ер-лігі ў ёй выступала 49 розных клубаў. З 22 клубаў-заснавальнікаў Прэм’ер-лігі толькі 6 гулялі ў ёй на працягу ўсіх без выключэння сезонаў і працягваюць выступаць па гэты дзень. Гэта «Арсенал», «Ліверпул», «Манчэстэр Юнайтэд», «Тотэнхэм Хотспур», «Чэлсі» і «Эвертан»[1].
Каманды-удзельнікі Прэм’ер-лігі ў сезоне 2020/21[правіць | правіць зыходнік]
Наступныя 20 клубаў прымаюць удзел у Прэм’ер-лізе сезона 2020/21.
Удзельнікі сезона 2020/21 | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Клуб | Месца па выніках сезона 2019/20 |
Першы сезон у Вышэйшым дывізіёне |
Колькасць сезонаў у Вышэйшым дывізіёне |
Колькасць сезонаў у Прэм’ер-лізе |
Колькасць тытулаў у Вышэйшым дывізіёне |
Апошняе чэмпіёнства |
Арсеналa, b | 8 | 1903/04 | 104 | 29 | 13 | 2003/04 |
Астан Вілаa | 17 | 1888/89 | 107 | 26 | 7 | 1980/81 |
Бернлі | 10 | 1888/89 | 58 | 7 | 2 | 1959/60 |
Брайтан энд Хоўв Альбіёнb | 15 | 1979/80 | 8 | 4 | 0 | — |
Вест Бромвіч Альбіён | 2 Д2 | 1888/89 | 82 | 13 | 1 | 1919/20 |
Вест Хэм Юнайтэд | 16 | 1923/24 | 63 | 25 | 0 | — |
Вулверхэмптан Уондэрэрс | 7 | 1888/89 | 66 | 7 | 3 | 1958/59 |
Крыстал Пэласa | 14 | 1969/70 | 21 | 12 | 0 | — |
Лестэр Сіці | 5 | 1908/09 | 52 | 15 | 1 | 2015/16 |
Ліверпулa, b | 1 | 1894/95 | 106 | 29 | 19 | 2019/20 |
Лідс Юнайтэд | 1 Д2 | 1924/25 | 51 | 13 | 3 | 1991/92 |
Манчэстэр Сіціa | 2 | 1899/1900 | 92 | 24 | 6 | 2018/19 |
Манчэстэр Юнайтэдa, b | 3 | 1892/93 | 96 | 29 | 20 | 2012/13 |
Ньюкасл Юнайтэд | 13 | 1898/99 | 89 | 26 | 4 | 1926/27 |
Саўтгемптанa | 11 | 1966/67 | 44 | 22 | 0 | — |
Тотэнхэм Хотспурa, b | 6 | 1909/10 | 86 | 29 | 2 | 1960/61 |
Фулхэм | 4 Д2 | 1949/50 | 27 | 15 | 0 | — |
Чэлсіa, b | 4 | 1907/08 | 86 | 29 | 6 | 2016/17 |
Шэфілд Юнайтэдa | 9 | 1893/94 | 62 | 5 | 1 | 1897/98 |
Эвертанa, b | 12 | 1888/89 | 117 | 29 | 9 | 1986/87 |
a = Клубы-заснавальнікі Прэм’ер-лігі
b = Ніколі не пакідалі Прэм’ер-лігу
Прызёры Прэм’ер-лігі[правіць | правіць зыходнік]
Тытулы па клубах[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіёнамі Прэм’ер-лігі станавіліся 6 клубаў.
Клуб | 1 месца | Пераможныя сезоны |
---|---|---|
Манчэстэр Юнайтэд | 13 | 1992/93, 1993/94, 1995/96, 1996/97, 1998/99, 1999/2000, 2000/01, 2002/03, 2006/07, 2007/08, 2008/09, 2010/11, 2012/13 |
Чэлсі | 5 | 2004/05, 2005/06, 2009/10, 2014/15, 2016/17 |
Манчэстэр Сіці | 4 | 2011/12, 2013/14, 2017/18, 2018/19 |
Арсенал | 3 | 1997/98, 2001/02, 2003/04 |
Ліверпул | 1 | 2019/20 |
Лестэр Сіці | 1 | 2015/16 |
Блэкберн Роверс | 1 | 1994/95 |
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт англійскай Прэм’ер-лігі (англ.)
- Premiership.Ru — навіны англійскага футбола (руск.)