Стэпавыя сподкі
Выгляд
Стэ́павыя спо́дкі[1], западзіны[1] — часцей за ўсё акруглыя, амаль плоскія паніжэнні рэльефу ў стэпавай і лесастэпавай зонах Еўрапейскай часткі Расіі і Украіны.
Памеры ў папярочніку дасягаюць некалькіх сотняў метраў, глыбіня — да некалькіх метраў. Трапляюцца па адным і групамі на раўнінных водападзелах і верхніх рачных тэрас. Адрозніваюць паводле паходжання дэфляцыйныя і карстава-суфазійныя стэпавыя сподкі.
Раслінасць стэпавых сподкаў лугавая ці балотная. Па краях сустракаюцца травяністыя бярозавыя згуртаванні[1]. На дне сподкаў часам утвараюцца азёры і балоты. У раёнах з сухім кліматам бяссцёкавыя стэпавыя сподкі часта даюць пачатак утварэнню салёных азёр[2]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ Геологический словарь: в 2-х томах. / Под ред. К. Н. Паффенгольца и др. — М.: Недра, 1978. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Стэ́павыя спо́дкі, западзіны // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 233. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Стэ́павыя спо́дкі, западзіны // Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. М. Курловіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 275—276. — 333 с. — (Энцыкл. б-чка школьніка). — 14 000 экз. — ISBN 5-85700-085-8.
- Блюдца степные // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Западины, степные блюдца, падины, пади // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Поди // Географічна енциклопедія України: в 3 т. / Редкол.: А. М. Маринич и др. — К.: Українська радянська енциклопедія, 1993. — Т. 3: П—Я — С. 52. — 480 с. — ISBN 5-88500-020-4. (укр.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Степные блюдца (руск.) (Праверана 16 ліпеня 2023) // Інстытут стэпу Уральскага аддзялення РАН
- Блю́дца Степны́е (западины, поды) // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.) (Праверана 16 ліпеня 2023)
- Чистякова А. А., Дюкова Г. Р. Структура почвеннорастительного покрова засоленных степных блюдец лесостепи // Известия Пензенского государственного педагогического университета им. В. Г. Белинского. 2018, № 17(21), с. 32—38. (руск.) (Праверана 16 ліпеня 2023)