Стэрлітамакскі медыцынскі каледж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Стэрлітамакскі медыцынскі каледж
Арыгінальная назва башк.: Стәрлетамаҡ медицина колледжы
Дата заснавання 1935
Тып медыцынская навучальная ўстанова[d] і каледж
Размяшчэнне Стэрлітамак
Адрас 453124, г. Стэрлітамак, Камарова 10.
ster-mk.ru/index.php

Стэрлітамакскі медыцынскі каледж (башк.: Стәрлетамаҡ медицина колледжы) — сярэдняя медыцынская ўстанова ў Стэрлітамаку. Мае філіял у Кумяртаў, заснаваны ў 1990 годзе[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1935 як акушэрская школа, з 1939 фельчарска-акушэрская школа, з 1947 медыцынскі тэхнікум, з 1954 — вучылішча, з 2003 каледж. Падрыхтавана больш за 17 тысяч спецыялістаў (на 2015), сярод іх З. Г. Габідулін(руск.) бел., П. А. Гарошак, Х. С. Фахрэтдзінава[1].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Навучанне вядзецца на дзённым аддзяленні па спецыяльнасцях: акушэрская справа, лабараторная дыягностыка, лячэбная справа, сястрынская справа, стаматалогія артапедычная, фармацыя[1].

У каледжы працуюць 2 музея (гісторыі каледжа і гісторыі медыцынскага халата), маецца інтэрнат. Будынак лабараторнага корпуса каледжа (вул. Садовая, 35; пабуд. у 1895 годзе) з’яўляецца помнікам архітэктуры. У інтэрнаце ўсталяваная мемарыяльная дошка вучняў, якія загінулі ў Вялікай Айчыннай вайне (1985[1]).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]