Стэрыны
Стэрыны (стэролы) — група біяхімічна важных рэчываў з групы стэроідаў. У аснове структуры стэрынаў ляжыць насычаны тэтрацыклічны вуглевадародны стэран.
Стэрыны, па крыніцах атрымання, можна падзяліць на:
- зоастэрыны (з жывёл)
- фітастэрыны (з раслін)
- мікастэрыны (з грыбоў)
Большасць стэрынаў - крышталічныя рэчывы. Яны растваральныя ў арганічных растваральніках, але ў вадзе нерастваральныя.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).